Т-55

савецкі асноўны баявы танк From Wikipedia, the free encyclopedia

Т-55
Remove ads

Сярэдні танк Т-55 — баявая маса 36 тон. Экіпаж 4 чалавекі. Узбраеньне: 100-мм гармата, два 7,62-мм кулямёта «СГМТ». Браня 100—160 мм. Максымальная хуткасьць 50 км / гадзіну. Магутнасьць рухавіка 580 к. с.

Хуткія факты Тып танка:, Краіна-вытворца: ...
Thumb
Т-55 у трох праекцыях

Выпускаўся Т-55 як мадыфікацыя Т-54 з 1958 году. Т-55 прыстасаваны да баявых дзеяньняў ва ўмовах прымяненьня ядзернай зброі. У 1962—1967 гадах ён у асноўным быў зьменены ў вытворчасьці танкам Т-62, створаным на ягонай базе, але на ОЗТМ яго выпуск працягваўся да 1979 году. Таксама ў шэрагу краін выпускаўся сам Т-54/55, або яго мадэрнізаваныя або прыстасаваныя да мясцовых умоваў варыянты. Усяго, з улікам варыянтаў, якія вырабляліся ў іншых краінах, было выпушчана да 100 000 Т-54/55, што зрабіла яго самым шматлікім танкам у гісторыі.

Т-54/55 экспартаваўся й стаіць на ўзбраеньні ў многіх краінах, выкарыстоўваўся ў большасьці пасьляваенных лякальных канфліктаў. Гэты танк стаў вядомы сваёй высокай надзейнасьцю й прастатой, высока ацэнены шматлікімі экспэртамі. На працягу ўсёй аўганскай вайны асноўным танкам у танкавых падразьдзяленьнях СССР былі Т-55 і Т-62. Нягледзячы на ​​наяўнасьць у дастатковай колькасьці больш сучасных і магутных танкаў у той час і пастаянную мадэрнізацыю лёгкай бронетэхнікі ў мотастралковых і паветрана-дэсантных падразьдзяленьнях, танкавы парк войскаў СССР заставаўся бязь зьменаў усе 9 гадоў вайны, што было абумоўлена адсутнасьцю сучасных танкаў у частках Савецкай Арміі на паўднёвых межах СССР і абмежаваным лікам процітанкавых сродкаў у маджахедаў.

Remove ads

Дадатковыя зьвесткі

  • Хваля — славесная назва сыстэмы кіраваньня агнём танка Т-55.
  • Адзін з апошніх бронецягнікоў якія складаюцца на ўзбраеньні СССР (а цяпер РФ) Бронецягнік БП-1 мае 2 плятформы з 1 танкам Т-55 на кожнай.
  • Таксама пад назваю існуе трактар Т-55 цягавай клясы 2

Глядзіце таксама

  • АТ-Т
  • TR-580

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads