Управа ўнутраных справаў Віцебскага аблвыканкаму

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Управа ўнутраных справаў Віцебскага аблвыканкаму — управа Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі па Віцебскай вобласьці.

Хуткія факты Скарот, Від ...

Месьціцца ў м. Віцебску. Мае ў падпарадкаваньні раённыя і мескія аддзелы ўнутраных спраў Віцебскае вобласьці. Начальнік УУС прызначаецца міністрам унутраных спраў і мае званьне генерал-маёр міліцыі.

Remove ads

Склад

На 2022 год УУС Віцебскага аблвыканкаму мела ў сваім складзе:

Тэрытарыяльныя падразьдзяленьні

На 2022 год УУС Віцебскага аблвыканкаму налічвала 26 тэрытарыяльных падразьдзяленьняў, у тым ліку Аршанскі аддзел унутраных справаў на транспарце, Аршанскую раённую ўправу ўнутраных справаў і Наваполацкі гарадзкі аддзел унутраных справаў, Кастрычніцкі, Першамайскі і Чыгуначны раённыя аддзелы ўнутраных справаў (РАУС) Віцебску, а таксама 21 РАУС у раёнах Віцебскай вобласьці: Бешанковіцкі, Браслаўскі, Віцебскі, Дрысенскі, Гарадоцкі, Глыбоцкі, Докшыцкі, Дубровенскі, Лепельскі, Лёзьненскі, Мёрскі, Пастаўскі, Полацкі, Расонскі, Сененскі, Талачынскі, Ушацкі, Чашніцкі, Шаркоўшчынскі і Шумілінскі[5].

Remove ads

Начальнікі

  • Міхаіл Зырын (красавік 1969 — сакавік 1976)
  • Альгерд Бараноўскі (29 красавіка 1976 — 27 сакавіка 1985)
  • Мечыслаў Грыб (15 лютага 1985 — 13 сьнежня 1990)
  • Аляксей Клешчанок (13 сьнежня 1990 — 25 жніўня 1994)
  • Аляксандар Пахомаў (1994—1997)
  • Валер Гарадзенка (1997—2002)
  • Вячаслаў Яўстаф'еў (студзень 2003 — сакавік 2007)
  • Леанід Фармагей (2007 — 2008)
  • Аляксандар Найдзенка (29 жніўня 2008 — травень 2012)
  • Ігар Яўсееў (2012—2015)
  • Віктар Сянько (2 красавіка 2015 — 2019)[6]
  • Міхаіл Грыб (28 сакавіка 2019 – 30 кастрычніка 2020)
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads