РАУС

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Раённы аддзел унутраных справаў (скарочана РАУС; рас. Районный отдел внутренних дел, РОВД) — падразьдзяленьне Міністэрства ўнутраных справаў у раёнах Беларусі. Заснаваныя ўладамі СССР, адна з асноваў прарасейскага рэжыму Лукашэнкі[1].

У Менску дзейнічаюць раённыя ўпраўленьні ўнутраных справаў (скарочана РУУС, рас. Районное управление внутренних дел, РУВД).

Гісторыя

Прафэсійная савецкая міліцыя ў Беларусі існуе зь лютага 1918 году, калі ўтварыўся крымінальны вышук БССР. У 1924 годзе адкрыліся першыя раённыя аддзелы НКВД БССР (пазьнейшыя РАУС)[2]. У 1934 годзе яны сталі структурнай часткай НКВД СССР[3]. У Другую сусьветную вайну першыя раённыя аддзелы НКВД адкрыліся ў заходняй частцы Беларусі, занятай савецкімі войскамі. У час вайны з Трэцім Райхам у 1941 годе ўсе аддзелы фактычна спынілі сваё існаваньні з прычыны адыходу савецкіх войскаў зь Беларусі. Аднавілі сваю працу ў 1944 году, калі Беларусь зноў занялі савецкія войскі. Заснаваныя пазьней РАУС зьявіліся ў асноўным з прычыны зьменаў ва ўнутраным тэрытарыяльным падзеле (напрыклад, Ленінскі і Кастрычніцкі пасьля падзелу Горадні на мескія раёны).

Remove ads

Сьпіс РУУС места Менску

Сьпіс дзейных РУУС:

Remove ads

Сьпіс РАУС Берасьцейскае вобласьці

Сьпіс дзейных РАУС[4]:

Сьпіс РАУС Віцебскае вобласьці

Сьпіс дзейных РАУС[5]:

Remove ads

Сьпіс РАУС Гарадзенскае вобласьці

Сьпіс дзейных РАУС[6]:

Remove ads

Сьпіс РАУС Гомельскае вобласьці

Сьпіс дзейных РАУС[8]:

Remove ads

Сьпіс РАУС і УУС Магілеўскае вобласьці

Сьпіс дзейных РАУС і УУС[9]:

Remove ads

Сьпіс РАУС Менскае вобласьці

Сьпіс дзейных РАУС[10]:

Remove ads

Парушэньне закону і катаваньні

  • Існуюць дакумэнтальныя сьведчаньні (відэазапіс), што 10 жніўня 2020 году ва ўнутраным двары Кастрычніцкага РУУС м. Менску супрацоўнікі ставілі на калені і зьбівалі затрыманых удзельнікаў мірных пратэстаў[11].
  • Існуюць дакумэнтальныя сьведчаньні (відэазапіс), што 11 жніўня 2020 году на тэрыторыі Мададэчанскага РАУС супрацоўнікі карных сілавых структураў выкідвалі з машыны затрыманых і зьбівалі іх на зямлі. Праўдзівасьць запісу пацьвердзілі ў прэс-службе Мададэчанскага РАУС[12].
  • Існуюць дакумэнтальныя сьведчаньні (фотаздымкі), што 8 лістапада 2020 году ва ўнутраным двары Савецкага РУУС м. Менску больш за тры гадзіны трымалі дзясяткі затрыманых удзельнікаў мірных пратэстаў, якія стаялі тварам да сьцяны з паднятымі рукамі за сьпінамі. Згодна з Працэсуальна-выканаўчым кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэньнях фізычная асоба, у дачыненьні да якой ужываецца адміністрацыйнае затрыманьне, тэрмін якога цягнецца больш за тры гадзіны, мусіць утрымліваецца ў месцах, вызначаных органамі, якія вядуць адміністрацыйны працэс. Гэтыя месцы вызначаюцца Правіламі ўтрыманьня фізычных асобаў, у дачыненьні да якіх ужываецца адміністрацыйнае затрыманьне, дзе падаецца вычарпальны сьпіс адпаведных памяшканьняў, сярод якіх няма ўнутраных двароў РУУС[13].
  • 11 лістапада 2020 году ў Цэнтральным РУУС м. Менску каля дзьвюх гадзінаў трымалі цяжка зьбітага невядомымі прыхільнікамі Лукашэнкі жыхара Менску Рамана Бандарэнку, у выніку чаго па запозьненай шпіталізацыі ён апынуўся ў вельмі цяжкім стане[14] і на наступны дзень памёр у лякарні[15].
  • Паводле сьведчаньняў жыхара Берасьця Сяргея Стракозава, 10 жніўня 2020 году сотні затрыманых удзельнікаў мірных пратэстаў, а таксама выпадковых людзей, больш за тры гадзіны трымалі ў спартовай залі Берасьцейскага РАУС, дзе жорстка зьбівалі[16].
  • Паводле сьведчаньняў жыхароў Ліды Яраслава Весяловіча[17] і Ўладзіслава Калышкі[18], 11 жніўня 2020 году затрыманых удзельнікаў мірных пратэстаў, а таксама выпадковых людзей, трымалі ў мыйні Лідзкага РАУС, дзе жорска зьбівалі, аблівалі вадой, абражалі і не выпускалі ў туалет.
  • 18 сьнежня 2020 году ініцыятыва BYPOL апублікавала відэа ад 12 жніўня зь некаторымі імёнамі супрацоўнікаў карных сілавых структураў, сярод якіх ёсьць супрацоўніца Партызанскага РУУС м. Менску Ліліяна Жылянкова (рас. Лилиана Жиленкова), на якім відаць, як у спартовай залі Фрунзэнскага РУУС м. Менску затрыманых зьбівалі дручкамі, патрабавалі іх аблізваць, у нецэнзурнай форме з ужываньнем удараў спрабавалі дамагчыся «прызнаньняў» ва ўдзеле на пратэстах у складзе групаў[19].
Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads