УУС Гарадзенскага аблвыканкаму

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Упра́ва ўну́траных спра́ваў Гарадзе́нскага аблвыканка́му — управа Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь па Гарадзенскай вобласьці.

Хуткія факты Даведка, Скарот ...

Мае ў падпарадкаваньні раённыя і мескія аддзелы ўнутраных спраў Гарадзенскае вобласьці. Начальнік УУС прызначаецца міністрам унутраных спраў. Знаходзіцца ў Горадні па Акадэмічнай вуліцы, д. 3.

Remove ads

Склад

На 2021 год УУС Гарадзенскага аблвыканкаму ўлучала:

  • крымінальную міліцыю ў складзе 4-х управаў[3] — 1) крымінальнага вышуку, 2) барацьбы з эканамічнымі злачынствамі, 2) наркакантролю і супрацьдзеяньня гандлю людзьмі, 4) «К» (кібэрзлачыннасьці);
  • міліцыю грамадзкай бясьпекі, што ўлучала: 2 управы — 1) аховы правапарадку і прафіляктыкі, 2) грамадзянства і міграцыі; аддзел апэратыўна-дзяжурнай службы і Дзяржаўную аўтамабільную інспэкцыю (ДАІ);
  • іншыя 11 падразьдзяленьняў, у тым ліку: 2 управы — 1) Галоўнай управы ўласнай бясьпекі, 2) Дэпартамэнту аховы; 2 аддзелы — 1) абароны дзяржаўных сакрэтаў і дакумэнтацыйнага забесьпячэньня, 2) наглядна-выканаўчай дзейнасьці; аддзяленьне інфармацыі і грамадзкіх сувязяў, бюро пашпартызацыі насельніцтва, вайскую частку 5522, інфармацыйны цэнтар, мэдычная служба Дэпартамэнту фінансаў і тылу, падразьдзяленьне кадраў і ідэалягічнай працы, а таксама штаб;
  • 20 тэрытарыяльных падразьдзяленьняў, зь іх 17 у раёнах вобласьці, 2 у Кастрычніцкім і Ленінскім раёнах Горадні, а таксама Гарадзенскі аддзел унутраных справаў на транспарце[4].

Тэрытарыяльныя падразьдзяленьні

На 2021 год УУС Гарадзенскага аблвыканкаму налічвала 20 тэрытарыяльных падразьдзяленьняў, у тым ліку Гарадзенскі аддзел унутраных справаў на транспарце, Кастрычніцкі і Ленінскі раённыя аддзелы ўнутраных справаў (РАУС) Горадні, а таксама 17 РАУСаў у раёнах Гарадзенскай вобласьці: Астравецкі, Ашмянскі, Бераставіцкі, Ваўкавыскі, Вярэнаўскі, Гарадзенскі, Зьдзецельскі, Зэльвенскі, Іўеўскі, Карэліцкі, Лідзкі, Мастоўскі, Наваградзкі, Сьвіслацкі, Слонімскі, Смаргонскі і Шчучынскі[4].

Remove ads

Кіраўніцтва

Службовыя асобы:

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads