Узурпацыя

незаконны захоп улады From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Узурпа́цыя (ад лац. usurpation — авалоданьне) — гвалтоўны ці процізаконны захоп улады, прысабечваньне чужых правоў ці паўнамоцтваў. Інакш кажучы, гэта захоп улады ў дзяржаве, месьце ці рэгіёне без аніякай фармальнай ці законнай на то падставы[1].

Асобу, якая зьдзейсьніла ўзурпацыю ўлады, называюць узурпатарам(d). Узурпатары могуць прыйсьці да ўлады як гвалтоўным шляхам, так і праз палітычныя выбары, праведзеныя з грубымі парушэньнямі і падманам[2].

Remove ads

Этымалёгія

Слова паходзіць ад лацінскага usurpare («авалодваць», «захопліваць» ці «карыстацца»)[3].

Мінуўшчына

У Старажытнай Грэцыі асобаў, што ўзурпавалі ўладу, называлі тыранамі ад старагрэцкага τύραννος (тыранас — той, хто прыйшоў да ўлады несправядлівым ці незаконным шляхам), бяз права на сталец[4].

Найчасьцей узурпатары ў манархіях намагаліся легітымізаваць свае правы, сьцьвярджаючы, што яны законныя спадкаемцы. У гістарыяграфіі склаўся падзел імпэратараў Старажытнага Рыму і Бізантыі на законных імпэратараў і ўзурпатараў. Гэты падзел — хутчэй даніна традыцыі, чым пазначэньне спосабу атрыманьня ўлады, бо шматлікія імпэратары, далучаныя да «законных», захапілі ўладу ці то ў выніку забойства папярэдніка, ці то перавароту, ці то грамадзянскай вайны. У гэтай клясыфікацыі ў пэрыяд існаваньня адначасна некалькіх варагуючых імпэратараў «законным» звычайна лічыцца пераможца, а астатнія — «узурпатарамі». Але ёсьць і выключэньні: прыкладам, Флявіюс Ян у 423—425 роках кіраваў усёй Заходняй Рымскай імпэрыяй адзінаасобна; тым ня меней, яго лічаць узурпатарам.

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads