Узьнясенскі сабор (Канатоп)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Узьнясе́нскі катэдра́льны сабо́р (па-ўкраінску: Вознес́енський кафедра́льний собо́р) — царква ва ўкраінскім горадзе Канатопе.
сабор | |
Краіна | Украіна |
Месцазнаходжаньне | Канатоп |
Каардынаты | 51°25′13″ пн. ш. 33°22′40″ у. д. |
Канфэсія | праваслаўе |
Ордэнская прыналежнасьць | УПЦ МП |
Архітэктурны стыль | позьні клясыцызм |
Заснавальнік | Іван Драгаміраў |
Будаваньне | 1824—1846 гады |
Статус | помнік архітэктуры Ўкраіны мясцовага значэньня[d] і Monument of urban planning of Ukraine of local importance[d] |
Узьнясенскі сабор на мапе Ўкраіны ![]() ![]() Узьнясенскі сабор | |
![]() |
Remove ads
Гісторыя
Загінулых у Канатопскай бітве (1659 г.) казакаў з абодвух бакоў пахавалі ў адной братэрняй магіле, а на яе месцы паставілі царкву ў гонар сарака Сэбастыйскіх пакутнікаў.
У XVIII стагодзьдзі на месцы старой была пабудавана новая драўляная царква ў гонар Сарака пакутнікаў, асьвечаная ў 1751 годзе. Яе называлі Кандыбаўскай, бо яна была пабудаваная на грошы Данілы Кандыбы — прадстаўніка мясцовага казацкага роду.
У 1824—1846 гадох на месцы «кандыбаўскай» царквы была пабудавана Іванам Драгаміравым мураваная Ўзьнясенская (у народзе «Драгаміраўская») царква.
У савецкі час царква была закрыта. У 1940—1941 гадох былі разабраныя званіца і сьветавы барабан. Ад поўнага зьнішчэньня храм выратаваў прыход немцаў.
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads