Уладзімер Ігнацік

From Wikipedia, the free encyclopedia

Уладзімер Ігнацік
Remove ads

Уладзі́мер Ігна́цік (нарадзіўся 14 ліпеня 1990 году, Менск) — беларускі тэнісіст.

Хуткія факты Краіна, Пражывае ў ...
Remove ads

Кар’ера

У 2007 року Ўладзімер Ігнацік перамог на юнацкім адкрытым чэмпіянаце Францыі, што зрабіла яго 1-й ракеткай плянэты сярод юнакоў (чэрвень 2007). У тым жа годзе Ігнацік стаў срэбным прызэрам Ўімбэлданскага турніру і дайшоў да чвэрцьфіналу Адкрытага чэмпіянату ЗША. 2007 год ён скончыў на 864-й пазыцыі ў рэйтынгу АТП, у 2008 стаў 431-м.

У 2008 року Ўладзімер Ігнацік выступіў за зборную Беларусі ў Кубку Дэвіса са зборнай Швайцарыі, саступіўшы ў абодвух матчах Станісласу Ваўрынку (1:3) і Іву Алегра (0:2). У наступным матчы, супраць Грузіі, Ігнацік атрымаў дзьве перамогі над Лада Чыхладзэ (3:0) і Нодарам Ітанішвілі (1:0). У траўні 2009 року ён саступіў гульцу Паўднёва-Афрыканскай рэспублікі ў складзе зборнай, якая прайграла з выніковым лікам 0:5.

У чэрвені 2009 Уладзімер Ігнацік выйграў свой першы ф’ючэрс(en) у Польшчы. Улетку ён набраў неблагую форму, дайшоўшы да фіналу яшчэ аднаго ф’ючэрсу ў Сэрбіі, пасьля перамогшы ў польскім, турэцкім і гішпанскім турнірах. Трапіўшы ў першую 300 рэйтынгу, Ігнацік паспрабаваў сябе ў чэленджэрах(en). У лістападзе 2009 ён двойчы выходзіў у чвэрцьфіналы турніраў у Джэрзі і Ёкагаме, а ў канцы месяца перамог у Токіё. Год скончыў на 192-й пазыцыі.

У 2010 року Ігнацік дайшоў да фіналу аднаго з ф’ючэрсаў у Вялікабрытаніі, а ў 2011 перамог у чэленджэры ў Гуанчжоў.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads