Уладзімер Гадзяцкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзімер Уладзімеравіч Гадзяцкі[1] — Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Віцебскае вобласьці. Ён нарадзіўся ў 1967 годзе ў горадзе Джанкой Крымскае вобласьці. Вучыўся ў сярэдняе школе. Затым скончыў Балашоўскае вышэйшае ваеннае авіяцыйнае вучылішча лётчыкаў у 1988 годзе. Акадэмію кіраваньня пры Прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь скончыў у 2002 г. З 1988 г. служыў у Савецкім войску, а пасьля распаду СССР да 1998 г. праходзіў службу ва Ўзброеных Сілах Беларусі на камандных пасадах. Пасьля звальненьня ў запас з 1998 г. па 2004 г. рабіў у інспэкцыі па падатках і зборах па Першамайскім раёне г. Віцебска.
Remove ads
КДК
З 2004 г. па 2017 г. рабіў на пасадах у Камітэце дзяржкантролю:
- галоўны спэцыяліст,
- намесьнік начальніка ўправы,
- начальнік управы кантролю бюджэтна-фінансавай сфэры Камітэта дзяржаўнага кантролю Віцебскае вобласьці.
З 2017 г. робіць на пасадзе першы намесьнік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Віцебскае вобласьці.
З 17 сакавіка 2020 году прызначаны на пасаду старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Віцебскае вобласьці.
Remove ads
Вучоба
- Балашоўскае вышэйшае ваеннае авіяцыйнае вучылішча лётчыкаў (1988 год)
- Акадэмію кіраваньня пры Прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь (2002год)
Глядзіце таксама
Вонкавыя спасылкі
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads