Уладзімер Пакрышкін

беларускі канструктар оптыка-электроннай тэхнікі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Уладзімер Іванавіч Пакрышкін (нар. 1949, Зьдзецел, Гарадзенская вобласьць, цяпер Беларусь) — беларускі канструктар оптыка-электроннай тэхнікі.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...

Скончыў Менскі пэдагагічны інстытут. У 1975 годзе ўладкаваўся на працу ў Цэнтральнае канструктарскае бюро «Пеленг», што ўваходзіла ў склад «Беларускага оптыка-мэханічнага аб’яднаньня». У 1988 годзе заняў пасаду начальніка навукова-дасьледчага аддзяленьня і намесьніка галоўнага канструктара «Пеленга». У 1998 годзе стаў кіраўніком навукова-вытворчага цэнтру «Спэцыяльныя комплексныя сыстэмы» ў складзе ААТ «Пеленг». Распрацоўваў оптыка-электронныя прыцэлы для танкаў. У 2003 годзе стаў галоўным канструктарам прыладаў для Беларускага касьмічнага апарата (БелКА) дыстанцыйнага зандаваньня Зямлі (ДЗЗ). За гэта ў 2003 годзе стаў ляўрэатам Дзяржаўнай прэміі Беларусі[1]. У 2014 годзе стаў кавалерам ордэна Айчыны І ступені[2].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads