Пеленг

беларускае прыборабудаўнічае прадпрыемства From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Пеленг» — дзяржаўнае прыборабудаўнічае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў 1974 годзе.

Хуткія факты Тып, Заснаваная ...

Вырабляе мэтэаралягічныя, крыміналістычныя, аптычныя і касьмічныя прылады. Зь 2013 году ўваходзіць у 20-ку найбольш прыбытковых прадпрыемстваў Беларусі.

Remove ads

Вырабы

На 2018 год ААТ «Пеленг» вырабляла:

  • мэтэаралягічнае абсталяваньне — чуйнік ападкаў «Пеленг СФ-11», глыбінны цепламер вады СФ-19, цепламер глебы СФ-15, вымяральнік працягласьці сонечнага зьзяньня «Пеленг ВК-05», актынамер «Пеленг СФ-12», раўнавагамер «Пеленг СФ-08», піраномэтар «Пеленг СФ-06», прылада сачэньня за Сонцам ПСС-1, паверачнік «Пеленг СФ-07», вымяральнік воблачнасьці СД-02-2006, анэмарумбамер «Пеленг СФ-03», нэфэламер «Пеленг СЛ-03», далямер бачнасьці «Пеленг СФ-01», актынамер СФ-14, мэтэавымяральнік С-01 і мэтэастанцыя для лётнішча «Аміс-Пеленг СФ-09»[2];
  • крыміналістычныя прылады — відэасыгналізацыя «Вока» і параўнальны мікраскоп «Пеленг МС-4»;
  • аптычную электроніку — рэгістравальная тэлестанцыя, оптаэлектронны вызначальнік каардынатаў, тэадаліт «Контур-Т» і кінатэадаліт «Вісмуцін-Т»;
  • касьмічныя прылады — зорны арыентавальнік, зорны чуйнік, оптыка-электронны здымач з разрозьненьнем 2 мэтры і блёк сынхранізаваньня, а таксама здымкі са спадарожніка «БелКА».
Remove ads

Мінуўшчына

У 1974 годзе заснавалі Цэнтральнае канструктарскае бюро (ЦКБ) «Пеленг» на аснове кантруктарскага аддзелу «Менскага мэханічнага заводу», які ачольваў «Беларускае оптыка-мэханічнае аб’яднаньне». У 1994 годзе ЦКБ «Пеленг» пераўтварылі ў адкрытае акцыянэрнае таварыства. 22 ліпеня 2012 году запусьцілі 1-ы беларускім спадарожнік «БелКА», які абсталявалі здымачнай апаратурай «Пеленг»[3]. На травень 2013 году доля ўраду Беларусі ў статутным фондзе прадпрыемства складала 48,9 % акцыяў. Астатнія акцыі належалі 1600 супрацоўнікам прадпрыемства, якое падпарадкоўвалася Дзяржаўнаму ваенна-прамысловаму камітэту Беларусі[4], што мела распазнаваньне да 2 мэтраў. Па выніках 2013 году ААТ «Пеленг» атрымала $43 млн прыбытку і стала 9-м найбольш прыбытковым прадпрыемствам Беларусі[5].

На 2015 год ААТ «Пеленг» вырабляла мэтэастанцыі, камэры відэаназіраньня, мікраскопы, вымяральнікі радыяцыі, робаты-выведнікі, бартавыя кампутары і чорныя скрыні для падлодак, самалётаў і танкаў, начныя цеплавізары і прыцэлы са стабілізаваньнем выявы ад хістаньня для бранятанкавай тэхнікі. Прадпрыемству належала звыш 450 патэнтаў на вынаходніцтвы. Да 2015 году, за 40 гадоў існаваньня «Пеленга» ў космас запусьцілі 38 спадарожнікаў з оптыкай прадпрыемства, звыш паловы якіх належалі Кітаю і Расеі[6]. У сьнежні 2015 году на прадпрыемстве распрацавалі мэтэастанцыі для ўзьлётна-пасадачнай паласы лётнішча, якімі вымяралі атмасфэрны ціск, тэмпэратуру і вільготнасьць паветра, напрамак і хуткасьць ветру, адлегласьць да ніжняй мяжы аблокаў і далёкасьць бачнасьці[7]. Па выніках 2015 году ААТ «Пеленг» атрымала $35,9 млн прыбытку і стала 11-м найбольш прыбытковым прадпрыемствам Беларусі[8].

На пачатку 2017 году ААТ «Пеленг» атрымала заказ на выраб 5 тэлескопаў для расейскіх спадарожнікаў «Канопус» для запуску ў наступныя 3 гады[9]. У сьнежні 2017 году на прадпрыемстве асвоілі выпуск спадарожнікавых фотаапаратаў з распазнаваньнем да 1 мэтру[10]. Налічаны дывідэнд на 1 простую акцыю ААТ «Пеленг» за 2017 год склаў 600,6 рублёў[11].

Remove ads

Міжнародныя санкцыі

2 сьнежня 2021 году Міністэрства фінансаў ЗША ўключыла «Пеленг» у амэрыканскі санкцыйны сьпіс. У той жа дзень прадпрыемства трапіла ў санкцыйны сьпіс Канады[12]. У 2022 годзе «Пеленг» трапіў пад санкцыі ЭЗ (чорны сьпіс Эўразьвязу), Швайцарыі, Новай Зэляндыі ды Японія[13]. 12 мая 2023 году Украіна ўвяла санкцыі супраць прадпрыемства[14]. У жніўні таго ж году да санкцый далучылася Вялікабрытанія[15].

У лютым 2024 году аб санкцыях супраць «Пеленга» абвясьцілі ўлады ЭЗ. У сакавіку да гэтага пакета санкцый далучылася Швайцарыя[13], а таксама Альбанія, Босьнія і Герцагавіна, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Малдова, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Украіна, Чарнагорыя[16], а ў красавіку таго ж году ЗША пашырылі свае санкцыі на некаторых кіраўнікоў «Пеленга»[17].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads