Уладзіслаў Ардзінба

From Wikipedia, the free encyclopedia

Уладзіслаў Ардзінба
Remove ads

Уладзіслаў Рыгоравіч Ардзінба (14 траўня 1945, сяло Ніжняя Эшэра Сухумскага раёну Абхазіі — 4 сакавіка 2010[2], Масква) — абхаскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, вядомы савецкі гісторык-усходазнавец, адзін з найбуйных савецкіх хетолягаў (да 1990 году), першы прэзыдэнт самаабвешчанай Рэспублікі Абхазія (1994—2004).

Хуткія факты 1-ы прэзыдэнт Абхазіі, Папярэднік ...
Remove ads

Біяграфія

У 1966 годзе скончыў гістарычны факультэт Сухумскага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту, затым асьпірантуру пры Інстытуце Ўсходазнаўства АН СССР. У гэтым інстытуце Ардзінба працаваў да 1988 году, займаўся вывучэньнем гісторыі, культуры і рэлігіі старажытных народаў Малай Азіі, у першую чаргу хатаў і хетаў. У 1985 годзе абараніў доктарскую дысэртацыю. Зьяўляецца аўтарам больш за 40 навуковых прац. У 1988 годзе выбіраецца дырэктарам Абхаскага навукова-дасьледчага інстытуту мовы, літаратуры і гісторыі імя Д. Гулія.

У 1989 годзе выбіраецца дэпутатам Вярхоўнага Савету СССР і становіцца сябрам прэзыдыюму. У 1990 годзе выбіраецца дэпутатам Вярхоўнага Савету Абхазіі і яго старшынём.

Узначаліўшы рэспубліку, Ардзінба стаў праводзіць курс, накіраваны на рэалізацыю права Абхазіі на самавызначэньне. З пачаткам у жніўні 1992 году вайсковай апэрацыі Грузіі супраць Абхазіі (Абхаскі канфлікт) становіцца старшынём Дзяржаўнага камітэту абароны і ўзначальвае абхаскі супраціў.

26 лістапада 1994 году Ардзінба быў абраны першым прэзыдэнтам самаабвешчанай Рэспублікі Абхазіі, 3 кастрычніка 1999 году — пераабраны на новы тэрмін. У 2004 годзе з прычыны хваробы адышоў ад актыўнай палітычнай дзейнасьці.

Уладзіслаў Ардзінба меў жонку і дачку.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads