Уладзіслаў Ганчароў

беларускі скакун на батуце From Wikipedia, the free encyclopedia

Уладзіслаў Ганчароў
Remove ads

Уладзісла́ў Але́гавіч Ганчаро́ў (нар. 2 сьнежня 1995 году, Віцебск, Віцебская вобласьць, Беларусь) — беларускі скакун на батуце. Майстар спорту Беларусі міжнароднай клясы. Алімпійскі чэмпіён 2016 году, срэбраны і бронзавы прызэр чэмпіянатаў сьвету 2014 і 2015 гадоў, чэмпіён Эўропы 2014 году, срэбраны прызэр Эўрапейскіх гульняў 2015 году.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Нарадзіўся ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

На Чэмпіянаце сьвету 2013 году ў асабістых спаборніцтвах заняў 8-е месца, у сынхронных скачках — 6-е месца[1].

Срэбраны прызэр Эўрапейскіх гульняў 2015 году ў Баку ў асабістых і сынхронных скачках. У тым жа годзе на Чэмпіянаце сьвету ў Одэнсэ стаў срэбраным прызэрам у індывідуальных і сынхронных скачках і бронзавым у камандных спаборніцтвах[1].

На Чэмпіянаце Эўропы 2014 году ў Гімарайншы заваяваў золата ў індывідуальных спаборніцтвах і бронзу ў камандных спаборніцтвах, у сынхронных скачках заняў пятае месца. У тым жа годзе на Чэмпіянаце сьвету ў Дэйтона-Біч стаў срэбраным прызэрам у сынхронных скачках і бронзавым у індывідуальных спаборніцтвах[1].

На чэмпіянаце Эўропы 2016 году ў Вальядалідзе заваяваў золата ў асабістых і сынхронных скачках і срэбра ў камандных спаборніцтвах[1]. У тым жа годзе дэбютаваў на летніх Алімпійскіх гульнях у Рыё-дэ-Жанэйра, дзе 13 жніўня ў індывідуальных скачках з адзнакай 61,745 балу заваяваў першы залаты мэдаль Беларусі на гэтых Гульнях.

Remove ads

Асабістае жыцьцё

Зьяўляецца студэнтам катэдры гімнастыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту фізычнай культуры.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads