Уладзіслаў Гуроўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзіслаў Гуроўскі (па-польску: Władysław Gurowski; каля 1715 — 23 траўня 1790, Варшава) — дзяржаўны дзяяч Рэчы Паспалітай. Пісар вялікі каронны (1764—1768), маршалак надворны (1768—1781) і вялікі літоўскі (з 1781). Кавалер ордэнаў Сьвятога Станіслава і Белага Арла (1772), расейскіх ордэнаў Сьвятой Ганны і Аляксандра Неўскага (1774).
Remove ads
Біяграфія
Прадстаўнік шляхецкага роду Гуроўскіх гербу «Ўчэле», сын Мэльхіёра і Соф’і з Прыемскіх. Разам з трыма братамі навучаўся ў Францыі, потым служыў у францускім войску.
У 1748 на даручэньне Маўрыція Саскага накіраваўся ў Пецярбург, дзе беспасьпяхова спрабаваў падкупіць А. Бястужава з мэтай пераканаць расейскую імпэратрыцу Кацярыну II пасадзіць Маўрыція на сталец Герцагства Курляндзкага і Зэмгальскага.
Адзін з найбольш уплывовых прадстаўнікоў прарасейскай групоўкі, супраціўнік Караля Станіслава Радзівіла «Пане Каханку». 24 сакавіка 1768 выступіў за ўвядзеньне ў Рэч Паспалітую расейскіх войскаў з мэтай здушэньня Барскай канфэдэрацыі[1]. Інфармаваў расейцаў пра ўсе дзеяньні караля і вялікага князя Станіслава Аўгуста Панятоўскага, вінаваціў яго ў таемнай змове з Францыяй.
Ініцыятар стварэньня і актыўны ўдзельнік Пастаяннай Рады, у 1775 правёў дэмаркацыю новай граніцы з Расеяй.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads