Уладзіслаў Жураўлёў

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Уладзіслаў Дзьмітрыевіч Жураўлёў (нар. 2 ліпеня 2004) — беларускі футбаліст, паўабаронца «Іслачы».

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Выхаванец клюбу «Іслачы». З 2019 году выступаў за клюб у юнацкім першынстве Беларусі, а з 2022 году пачаў гуляць за клюбны дубль. У той жа час пачаў прыцягвацца да асноўнай каманды. Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 6 лістапада 2022 году, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы зь «Віцебскам» (3:1). У сьнежні 2022 году склаў першы прафэсійны кантракт зь «Іслаччу»[3]. У сэзоне 2023 году атрымліваў ужо больш гульнявога часу, у некаторых матчах нават праводзіў усе 90 хвілінаў матчу. 1 красавіка 2023 году забіў свой першы гол у кар’еры, ўлучыўшы мяч у браму берасьцейскага «Дынама» ў хатнім матчы Найвышэйшай лігі. У выніку Жураўлёў стаў першым выхаванцам клюбу, які адзначыўся за «Іслач» ў матчы нацыянальнага першынства[4]. У чэрвені 2024 году падоўжыў пагадненьне з клюбам да канца 2026 году[5].

Міжнародная

22 сакавіка 2024 года дэбютаваў у зборнай Беларусі (да 21 году), калі выйшаў на замену ў другім тайме адборачнага матчу да чэмпіянату Эўропы 2025 году супраць зборнай Грэцыі (1:0).

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads