Уладзіслаў Калінін

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Уладзісла́ў Гена́дзевіч Калі́нін (нар. 14 студзеня 2002 году) — беларускі футбаліст, абаронца менскага «Дынама».

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Пачынаў займацца футболам на Чашніччыне, але юнаком патрапіў у структуру менскага «Дынама». З 2019 году пачаў гуляў за клюбны дублюючы склад, дзе хутка замацаваўся. У 2021 годзе стаў трэнавацца разам з асноўнай камандай. Дэбютаваў за «Дынама» 23 чэрвеня 2021 году ў матчы Кубка Беларусі супраць «Ліды» (3:0), адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў. 4 ліпеня 2021 году ўпершыню згуляў у найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену напрыканцы сустрэчы супраць мазырскай «Славіі» (4:0), аднак у далейшым працягваў гуляць за дубль.

Пачынаючы з жніўня 2022 году замацаваўся ў пачатковым складзе асноўнай каманды. У траўні 2023 году выбыў праз траўмы, вярнуўся да шыхтаў у кастрычніку 2023 году. У наступным месяцы падоўжыў кантракт з дынамаўцамі да сканчэньня 2024 году[4].

Міжнародная

У кастрычніку 2018 году гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным матчы, а ў сакавіку 2019 году ў элітных раўндах чэмпіянату Эўропы. 27 верасьня 2022 году дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў у таварыскім матчы супраць моладзевай зборнай Казахстану (1:1).

Remove ads

Дасягненьні

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads