Уладзіслаў Яцкевіч

беларускі футбаліст 1998 году нараджэньня From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Уладзісла́ў Яцке́віч (нар. 29 верасьня 1998 году) — беларускі футбаліст, абаронца «Менску».

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Выхаванец ДЮСШ Смаргоні, дзе займаўся да 12 гадоў. Пазьней быў запрошаны ў салігорскі «Шахцёр», дзн абараняў колеры юнацкіх камандаў клюбу. У 2015 годзе вярнуўся ў «Смаргонь», за якую пачаў гуляць у Першай лізе, пераважна выходзячы на замену. У сакавіку 2017 году падоўжыў кантракт з смаргонскім клюбам[3]. У сэзоне 2017 году замацаваўся ў стартавым складзе і быў адным з асноўных гульцоў смаргонцаў. З пачатку 2018 году трэнаваўся ў складзе «Баранавічаў», з трэнэрам гэтага клюбу Іванам Крутавым працаваў у салігорскім «Шахцёры». У лютым 2018 году склаў працоўную ўгоду з баранавіцкім клюбам[4], аднак ужо ў ліпені таго ж году вярнуўся ў «Смаргонь»[5].

У ліпені 2019 году стала вядома, што Ўладзіслаў пакідае смаргонскі клюб і працягне кар’еру ў гарадзенскім «Нёмане»[6]. У жніўні афіцыйна перайшоў да гарадзенцаў, узгодніўшы трохгадовы кантракт[7]. У Найвышэйшай лізе дэбютаваў 16 жніўня 2019 году, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы супраць «Іслачы» (1:1). Выступаў пераважна за дубль гарадзенцаў, у першай камандзе звычайна зрэдку выходзіў на замену. У лютым 2021 году на правах арэнды далучыўся да «Смаргоні»[8]. Стаў трывалым гульцом стартавага складу, але ня выратаваў каманду ад вылету ў Першую лігу. У лістападзе 2021 году па заканчэньні арэнды зышоў з «Смаргоні»[9].

У студзені 2022 году пачаў трэнавацца зь «Нёманам»[10]. Зь лютага знаходзіўся на праглядзе ў «Слуцку», які ў сакавіку арандаваў абаронцу[11]. У пачатку сэзону выходзіў на поле ў складзе слуцкай каманды, а з траўня выбыў праз траўмы і больш не гуляў. У сьнежні 2022 году па заканчэньні арэнды пакінуў слуцкі клюб[12]. Пагатоў тады ж скончыўся і кантракт зь «Нёманам», і ў студзені 2023 году абаронца падпісаў паўнавартаснае пагадненьне з «Слуцкам»[13]. У сэзоне 2023 году згуляў за слуцкі клюб толькі ў адным матчы Кубка Беларусі, а ў чэрвені 2023 году па пагадненьні бакоў пакінуў каманду[14]. У ліпені 2023 году зноў стаў гульцом «Смаргоні»[15]. Па заканчэньні сэзону зышоў з клюбу[16], а ў студзені 2024 году ўзмоцніў склад «Гомля»[17]. У жніўні 2025 году стаў футбалістам «Менску»[18].

Міжнародная

8 чэрвеня 2019 году дэбютаваў у складзе моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў у стартавым складзе ў адборачным матчы чэмпіянату Эўропы супраць зборнай Гібральтару (10:0) і быў заменены ў другім тайме.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads