Улад Кірыкеш
румынскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Улад Юліян Кірыкеш (па-румынску: Vlad Iulian Chiricheș; нар. 14 лістапада 1989 году, Бакэў, Румынія) — румынскі футбаліст вугорскага паходжаньня, абаронца клюбу «Сьцяўа» і нацыянальнай зборнай Румыніі.
Remove ads
Кар’ера
Займацца футболам Улад пачаў у родным горадзе, але потым перайшоў у клюб «Ардзялул» з Клужу, дзе ў гэты ж час у акадэміі займаліся Міхай Рэдуц і Аляксандру Максім. У 2007 годзе Кірыкеш далучыўся да акадэміі партугальскае «Бэнфікі», дзе правёў 12 месяцаў. У 2008 гозе вярнуўся на радзіму, дзе спачатку выступаў за «Інтэрнацыянал», а потым за «Пандурый».
З 2012 году Ўлад быў гульцом сталічнага клюбу «Сьцяўа», які выклаў за гульца 1,2 млн эўра. 24 жніўня 2013 году румынскі клюб прадаўправы на гульца ангельскаму «Тотэнгэм Готспур» за 9,5 млн эўра[3]. Дэбют гульца за новы клюб прыпаў на матч Кубка Лігі супраць «Астан Вілы», які скончыўся перамогаў «шпораў» зь лікам 4:0.
30 ліпеня 2015 году італьянскі клюб найвышэйшага дывізіёну «Напалі» склаў чатырохгадовую дамову з футбалістам, выклаўшы за гэта 4,5 млн фунтаў стэрлінгаў[4]. Дэбют гульца прыпаў на хатні матч супраць «Сасуолё», дзе нэапалітанцы трывалі паразу зь лікам 1:2. 10 верасьня 2018 году было абвешчана, што Кірыкеш атрымаў пашкоджаньне пярэдняга крыжападобнага вязу, праз што абаронца прапусьціў большую частку сэзону[5]. 2 верасьня 2019 году румын далучыўся да «Сасуолё» паводлле дамовы пазыкі з абавязацельствам па куплю гульца ў канцы сэзону. У рэшце рэшт, футбаліст пакінуў «Напалі» ўлетку 2020 году за 11 млн эўра. 8 ліпеня 2022 году стала вядома, што румынскі спартовец далучыўся да табару чарговага італьянскага клюбу «Крэманазэ»[6].
Міжнародная
Улад дэбютаваў за нацыянальную зборную Румыніі 2 верасьня 2011 году ў матчы супраць зборнай Люксэмбургу[7]. 14 жніўня 2013 году Кірыкеш стаў капітанам зборнай, выйшаўшы на матч супраць зборнай Славаччыны ў капітанскай повязі. Мач скончыўся ўнічыю зь лікам 1:1. 5 кастрычніка 2017 году гулец згуляў свой пяцідзесяты матч у складзе зборнай у матчы супраць зборнай Казахстану. У выніку румыны выгулялі зь лікам 3:1 на хатнім стадыёне.
Remove ads
Дасягненьні
«Сьцяўа»:
- Чэмпіён Румыніі: 2013, 2024, 2025
- Уладальнік Супэркубка Румыніі: 2013, 2024
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads