Клуж-Напока
места ў Румыніі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Клуж-Напока (па-румынску: Cluj-Napoca [ˈkluʒ naˈpoka], па-вугорску: Kolozsvár [ˈkoloʒvaːr], па-нямецку: Klausenburg), да 1974 году — Клуж — горад на паўночным захадзе Румыніі. Другі паводле велічыні горад Румыніі. На 2011 год насельніцтва складала 324 576 чалавек. Адміністрацыйны цэнтар жудэцу Клуж.
Remove ads
Гісторыя

Пасьля заваёвы Дакіі ў пачатку II стагодзьдзя Рымскай імпэрыяй імпэратар Траян заснаваў базу рымскага легіёну, вядомую як Напока, якая стала адным з асноўных цэнтраў раманізацыі мясцовага дакійскага насельніцтва Рымскай Дакіі. Падчас Вялікага перасяленьня народаў Напока была разбурана. У VI—X стагодзьдзях раманамоўныя валахі інтэнсіўна кантактавалі зь міграваўшымі славянскімі плямёнамі, а пасьля XII стагодзьдзя ядро раманамоўнай Дакіі (Трансыльванія) было на доўгі час парабавана вугорцамі.
Сярэднявечча
Рэгіён быў заваяваны вугорцамі і ўвайшоў у склад Каралеўства Вугоршчыны. Кароль Іштван V падтрымаў трансыльванскіх саксаў у стварэньні калёніі побач з руінамі рымскай Напокі. У 1270 годзе Клуж атрымаў гарадзкія прывілеі і пачаў хутка расьці.
Новы час
У XIX — пачатку XX стагодзьдзяў горад стаў найважнейшым цэнтрам мадзьярызацыі. Па стане на 1910 год адсотак вугорцаў у ім дасягнуў 81,6% (51 192 чалавекі). У складзе Аўстра-Вугоршчыны меў нямецкую назву Кляўзэнбург.
Сучасная гісторыя
У 1918 годзе горад перайшоў пад кіраваньне Румыніі, пачылася палітыка румынізацыі. У 1940—1944 гадох горад зноў перайшоў да Вугоршчыны, у ім зноў пачаліся антырумынскія выступленьні. Колькасьць вугорцаў дасягнула ў 1941 годзе 85,7% (98 502 чалавекі). Пасьля 1945 году горад зноў стаў румынскім, колькасьць вугорскага насельніцтва ў ім скарацілася.
Remove ads
Насельніцтва
Па стане на 2011 год насельніцтва гораду складала 324 576 чалавек. Нацыянальны склад:
Славутасьці

- Гістарычны цэнтар гораду
 - Касьцёл Сьвятога Міхаіла
 - Касьцёл францішканаў (XIII стагодзьдзе)
 - Лютэранская царква
 - Праваслаўны сабор
 - Ратуша
 - Конная статуя Мацея Корвіна
 - Палац Банфі (цяпер у ім разьмешчаны Музэй мастацтваў)
 - Палац Шэкі
 - Нацыянальны музэй гісторыі Сяміградзьдзя
 
Асобы
- Актавіян Абрудан — футбаліст
 - Міклаш Банфі — шляхціч, пісьменьнік і палітык
 - Янаш Бояі — матэматык
 - Мацей Корвін — кароль Вугоршчыны, герцаг Аўстрыі
 - Шандар Вэрэш — кампазытар
 
Гарады-сябры
Галерэя
- Лютэранская царква
 - Касьцёл францішканаў і абэліск Караліна
 - Палац Шэкі
 - Ратуша
 - Будынак Румынскай Опэры
 - Капіталійская ваўчыца — падарунак ад гораду Рыму
 - У Цэнтральным парку
 
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
