Улан-Батар
сталіца Манголіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ула́н-Ба́тар (па-мангольску: Улаанбаатар, вымаўл. [ʊɮɑːŋ.bɑːtʰɑ̆r]) — сталіца Манголіі. Горад разьмешчаны ў цэнтральнай частцы краіны, на рацэ Туўл; у даліне, абкружанай чатырма горнымі масівамі: Баяндзурх, Чынгелтэй, Сангіна Чаіркхан і Багдчан. Сярэдняя вышыня над узроўнем мора —1350 м. Плошча гораду 4704,4 км², колькасьць жыхароў — 989,9 тысяч.
Remove ads
Гісторыя
Датай заснаваньня гораду лічыцца 1639 год. Тады, на беразе возера Зірыт Кагаан Нуўр адбылася ўрачыстасьць, пад час якой чатыгохгадовага Дзанабадзара прызналі ўвасабленьнем богд-гэгэнаў — рэлігійных кіраўнікоў Манголіі. Качуючая рэзыдэнцыя Дзанабадзара і яго правапераймальнікаў была названая Örgöö (палацавая юрта) — ад якой зьявілася эўрапейская назва Urga. Да другой паловы XVIII ст. гэтая рэзыдэнцыя зьмяняла сваё месца шмат разоў. Урэшце, у 1778 годзе яна спынілася на месцы сёньняшняй сталіцы Манголіі. Пачаткова Ўрга была вялікім маўзалеем, і толькі ў XIX стагодзьдзі стала асноўным цэнтрам гандлю на гарбатным шляху паміж Кітаем і Расеяй. У 1911 годзе ва Ўрзе было абвешчана аб незалежнасьці Манголіі (не прызнаная іншымі краінамі, замест гэтага ў дамове паміж Кітаем і Расеяй 1915 году была прызнана аўтаномія Манголіі ў межах Кітаю). У 1918 годзе ва Ўргу зноў увайшлі кітайскія войскі. У 1921 годзе барон Унгерн фон Штэрнбэрг са сваімі войскамі заваяваў горад і вызваліў богд-гэгэна з кітайскага палону. Некалькі месяцаў барон кіраваў горадам, пасьля чаго ў горад увайшла Чырвоная армія. 26 лістапада 1924 году была зьменена назва на Ўлан-Батар (па-мангольску: Улаанбаатар — «Чырвоны асілак», у гонар народнага героя Дамдзіна Сухэ-Батара, які пазваў Чырвоную армію на дапамогу). У 1938 годзе былі зьнішчаныя ўсе ламаісцкія сьвятыні гораду, і тры з чатырох палацаў богд-гэгэна. У 50-х — 60-х гадах ХХ стагодзьдзя распачалася вялікая будова гораду.
Remove ads
Транспарт
Горад зьяўляецца галоўным транспартным цэнтрам краіны. Ёсьць міжнародны аэрапорт, праз горад праходзіць адгалінаваньне Транссыбірскай (трансмагольскай) магістралі. З гораду ідуць аўтамабільныя дарогі ў кірунку межаў Расеі і Кітаю.
Адукацыя
Ва Ўлан-Батары ёсьць вышэйшыя навучальныя ўстановы, сярод іх Мангольскі дзяржаўны ўнівэрсытэт.
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads