Унха

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Унха або Ынха (па-карэйску: 은하, 銀河 — «Млечны Шлях»)[1] — сэрыя паўночнакарэйскіх ракет-носьбітаў, грамадзянская вэрсія міжкантынэнтальнай балістычнай ракеты Тэпхадон-2[2].

Мінуўшчына

Першы запуск ракеты пад назваю Унха-2 адбыўся ў 2006 року. Праз 40 сэкундаў пасьля старту быў зафіксаваны выхад са строю першай ступені, з-за чаго ракета-носьбіт узарвалася за некалькі кілямэтраў ад месца запуску[3]. Па паведамленьнях японскіх дасьледнікаў, другая яе ступень упала ў Ціхі акіян прыкладна за 3200 км ад месца запуску[4].

5 красавіка 2009 адбыўся старт, якім ракета «Унха» мела вывесьці на арбіту спадарожнік Кванмянсон-2[5]. Па паведамленьнях Паўднёвае Карэі і ЗША выхад на арбіту не адбыўся з-за адмовы трэцяй ступені[6]. Паўночная Карэя паведаміла, што ракета пасьпяхова выйшла на арбіту[7].

13 красавіка 2012 адбыўся першы запуск ракетаносьбіту Унха-3. Спадарожнік Кванмянсон-3 ня здолеў выйсьці на арбіту і разам з рэшткамі ракеты упаў у Жоўтае мора.

12 сьнежня 2012 а 00:49 UTC (7:49 EST) адбыўся пасьпяховы запуск ракетаносьбіту Унха-3 са штучным спадарожнікам «Кванмянсон-3»[8]. ЗША пацьвердзілі пасьпяховы запуск.

Назва Дата Месца старту Груз Заўвагі
Унха-2 5 красавіка 2009 Танхэ Сьцяг КНДР Кванмянсон-2 Лёс спадарожніку невядомы[9]
Унха-3 13 красавіка 2012 Сахэ Сьцяг КНДР Кванмянсон-3 Раньняе перарваньне палёту[10]
Унха-3 модуль-2 12 сьнежня 2012[11][12] Сахэ Сьцяг КНДР другая вэрсія Кванмянсон-3[13] Пасьпяховы запуск
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads