Упаўнаважаны па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Упаўнава́жаны па спра́вах рэлі́гіяў і нацыяна́льнасьцяў — кіраўнік ведамства ў справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў пры Савеце міністраў Рэспублікі Беларусь, якое было заснаванае ў траўні 2006 г. замест аднайменнага Камітэту.

Хуткія факты Абрэвіятура, Папярэднік ...
Remove ads

Паўнамоцтвы

Паводле 11-га артыкула Закона Рэспублікі Беларусь «Аб беларусах замежжа» 2014 году, «Упаўнаважаны па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў у галіне адносін зь беларусамі замежжа»:

  • «арганізуе садзейнічаньне і дапамогу ў задавальненьні нацыянальна-культурных патрэбаў беларусаў замежжа і грамадзкіх аб’яднаньняў беларусаў замежжа ва ўмацаваньні іх сувязяў з Рэспублікай Беларусь;
  • садзейнічае інфармацыйнаму забесьпячэньню беларусаў замежжа;
  • уносіць ва Ўрад Рэспублікі Беларусь прапановы па разьвіцьці супрацоўніцтва зь беларусамі замежжа»[1].

Паводле 11-га артыкула Закона «Аб свабодзе сумленьня і рэлігійных арганізацыях» 1992 году, «Рэспубліканскі орган дзяржаўнага кіраваньня па справах рэлігіяў мае наступныя паўнамоцтвы:

  • рыхтуе прапановы па ўрэгуляваньні пытаньняў, якія зьвязаныя зь дзейнасьцю рэлігійных арганізацыяў і патрабуюць рашэньня прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь і Савета міністраў Рэспублікі Беларусь;
  • забясьпечвае Савет міністраў Рэспублікі Беларусь інфармацыйна-аналітычнымі матэрыяламі па пытаньні ўзаемін дзяржавы і рэлігійных арганізацыяў;
  • правярае і кантралюе дзейнасьць рэлігійных арганізацыяў у частцы выкананьня імі заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб свабодзе сумленьня, веравызнаньня і рэлігійных арганізацыях, а таксама іх статутаў, дае абавязковыя прадпісаньні аб скасаваньні выяўленых парушэньняў;
  • удзельнічае ў разглядзе рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіраваньня пытаньняў, зьвязаных з выкананьнем заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб свабодзе сумленьня, веравызнаньня і рэлігійных арганізацыях;
  • ажыцьцяўляе кантакты і каардынацыйныя сувязі зь дзяржаўнымі органамі іншых дзяржаваў, якія выконваюць аналягічныя функцыі;
  • атрымлівае ад рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіраваньня, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў зьвесткі пра выкананьне заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб свабодзе сумленьня, веравызнаньня і рэлігійных арганізацыях;
  • вядзе Дзяржаўны рэестар рэлігійных арганізацыяў;
  • аказвае на просьбу рэлігійных арганізацыяў спрыяньне ў дасягненьні імі дамоўленасьцяў зь дзяржаўнымі органамі і спрыяе ўмацаваньню паразуменьня і цярпімасьці між рэлігійнымі арганізацыямі розных веравызнаньняў;
  • дае мясцовым Саветам дэпутатаў, выканаўчым і распарадчым органам мэтадычныя парады і кансультацыі ў пытаньнях выкананьня і прымяненьня заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб свабодзе сумленьня, веравызнаньня і рэлігійных арганізацыях;
  • прызначае дзяржаўную рэлігіязнаўчую экспэртызу ў выпадках, усталяваных гэтым Законам;
  • стварае экпэртную раду для правядзеньня дзяржаўнай рэлігіязнаўчай экспэртызы з удзелам адпаведных адмыслоўцаў і прыцягненьнем у выпадку патрэбы прадстаўнікоў рэлігійных арганізацыяў;
  • зьвяртаецца ў суд з заявай аб ліквадаваньні рэлігійнай арганізацыі;
  • ажыцьцяўляе дзяржаўную рэгістрацыю рэлігійных аб’яднаньняў, манастыроў і манаскіх грамадаў, рэлігійных брацтваў і сястрыцтваў, рэлігійных місіяў, духоўных навучальных установаў;
  • на запыты рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіраваньня, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, іншых юрыдычых асобаў дае заключэньні па відах і формах рэлігійнай дзейнасьці»[2].

Згодна з 7-м артыкулам «Палажэньня аб Упаўнаважаным па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў і яго апараце» 2006 году, «Упаўнаважаны па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў у межах сваёй кампэтэнцыі мае права»:

  • «уносіць прапановы аб адмене прынятых рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіраваньня, мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі, грамадзкімі аб’яднаньнямі і рэлігійнымі арганізацыямі пастановаў і іншых рашэньняў, якія супярэчаць заканадаўству ў сфэры свабоды сумленьня, веравызнаньня і нацыянальных дачыненьняў, а таксама ставіць пытаньне аб прыцягненьні да адказнасьці асобаў, вінаватых у парушэньні заканадаўства;
  • запытваць і атрымліваць ва ўсталяваным парадку зьвесткі, даведкі і матэрыялы ў органаў дзяржаўнага кіраваньня, рэлігійных арганізацыяў і грамадзкіх аб’яднаньняў грамадзянаў, якія адносяць сябе да нацыянальных меншасьцяў, аб выкананьні і прымяненьні заканадаўства па пытаньнях, якія адносяцца да яго кампэтэнцыі;
  • супрацоўнічаць ва ўсталяваным парадку з адпаведнымі органамі і арганізацыямі іншых дзяржаваў і міжнароднымі арганізацыямі, весьці перамовы і падпісваць міжнародныя дамовы ў адпаведнасьці з нацыянальным заканадаўствам»[3].
Remove ads

Задачы

Паводле 5-га артыкула «Палажэньня аб Упаўнаважаным па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў і яго апараце» 2006 году, "Асноўнымі задачамі Ўпаўнаважанага па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў і яго апарату ёсьць:

  • удзел у распрацоўцы і рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў этнаканфэсійнай сфэры;
  • забесьпячэньне правоў грамадзянаў на свабоду сумленьня і свабоду веравызнаньня, абароны іх правоў і зацікаўленасьцяў незалежна ад стаўленьня да рэлігіі і рэлігійнай прыналежнасьці, а таксама права на свабоду аб’яднаньня ў рэлігійныя арганізацыі;
  • падрыхтоўка прапановаў па ўрэгуляваньні пытаньняў, якія зьвязаныя зь дзейнасьцю рэлігійных арганізацыяў і грамадзкіх аб’яднаньняў грамадзянаў, што адносяцца да нацыянальных меншасьцяў, і якія патрабуюць рашэньня прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь або Савета міністраў Рэспублікі Беларусь;
  • кантроль дзейнасьці рэлігійных арганізацыяў у частцы выкананьня імі заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб свабодзе сумленьня, веравызнаньня і рэлігійных арганізацыях, а таксама іх статутаў;
  • разгляд пытаньняў, якія ўзьнікаюць у сфэры ўзаемін дзяржавы і рэлігійных арганізацыяў, дзяржавы і грамадзкіх аб’яднаньняў грамадзянаў, якія адносяць сябе да нацыянальных меншасьцяў;
  • у межах сваёй кампэтэнцыі ўдзел у распрацоўцы, арганізацыі выкананьня і кантроль за выкананьнем актаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь, унясеньне прапановаў упа ўдасканаленьні заканадаўства на аснове абагульненьня практыкі яго прымяненьня;
  • ахова і спрыяньне ў рэалізацыі правоў грамадзянаў Рэспублікі Беларусь розных нацыянальнасьцяў ў сфэрах культуры, адукацыі, мовы, інфармацыйнага забесьпячэньня, аказаньне дапамогі ў асьветніцкай дзейнасьці грамадзкіх аб’яднаньняў грамадзянаў, якія адносяць сябе да нацыянальных меншасьцяў;
  • аказаньне на просьбу рэлігійных арганізацыяў і грамадзкіх аб’яднаньняў грамадзянаў, якія адносяць сябе да нацыянальных меншасьцяў, спрыяньня ў дасягненьні імі дамоўленасьцяў зь дзяржаўнымі органамі, спрыяньне ва ўмацаваньні ўзаемаразуменьня і цярпімасьці між рэлігійнымі арганізацыямі розных веравызнаньняў і прадстаўнікамі нацыянальных супольнасьцяў;
  • арганізацыя спрыяньня і дапамогі ў задавальненьні нацыянальна-культурных патрэбаў беларусаў і выхадцаў зь Беларусі, якія пражываюць за мяжой, іх умацаваньні сувязейяў з Рэспублікай Беларусь;
  • дасьледаваньне і прагназаваньне рэлігійнай і этнапалітычных сытуацыі, дынамікі і тэндэнцыяў нацыянальных працэсаў, міжнацыянальных і міжканфэсійных дачыненьняў, прадухіленьне праяваў рэлігійнай выключнасьці і непаважлівага стаўленьня да рэлігійных і нацыянальных пачуцьцяў;
  • міжнародная супраца па пытаньнях, якія адносяцца да яго кампэтэнцыі[3].
Remove ads

Мінуўшчына

16 жніўня 1991 г. Савет міністраў Беларускай ССР зацьвердзіў Пастанову № 318 «Аб стварэньні ў рэспубліцы дзяржаўных органаў па справах рэлігіяў», паводле якой стварыў пры сабе Раду па справах рэлігіяў. 23 верасьня 1994 г. Раду перадалі ў падначаленьне Міністэрства культуры і друку Рэспублікі Беларусь[4].

10 лістапада 1995 г. прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка падпісаў Указ № 456 «Аб зьмяненьні структуры цэнтральных органаў кіраваньня Рэспублікі Беларусь», паводле якога рэарганізаваў «Раду па справах рэлігіяў Міністэрства культуры і друку Рэспублікі Беларусь у Раду па справах рэлігіяў пры Кабінэце міністраў Рэспублікі Беларусь»[5]. 10 красавіка 1996 г. Кабінэт міністраў Рэспублікі Беларусь зацьвердзіў Пастанову № 252 «Пытаньні Рады па справах рэлігіяў пры Кабінэце міністраў Рэспублікі Беларусь», якой ухваліў Палажэньне аб Радзе і ўсталяваў памер яе цэнтральнага апарату ў 6 работнікаў. Паводле 6-га артыкула Палажэньня, Савет меў права «даваць тлумачэньні па пытаньнях выкананьня заканадаўства аб свабодзе веравызнаньня і рэлігійных арганізацыях»[6].

11 студзеня 1997 г. прэзыдэнт А.Лукашэнка падпісаў Указ № 30 «Аб сыстэме рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіраваньня, падначаленых Ураду Рэспублікі Беларусь», паводле падпункта 3.2 якога пераўтварыў «Раду па справах рэлігіяў пры Кабінэце міністраў Рэспублікі Беларусь у Дзяржаўны камітэт па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў»[7]. 17 красавіка 1997 г. Савет міністраў Рэспублікі Беларусь зацьвердзіў Пастанову № 362 «Пытаньні Дзяржаўнага камітэта па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў Рэспублікі Беларусь», якой ухваліў Палажэньне аб Дзяржаўным камітэце. Паводле 8-га артыкул Палажэньня, старшыня Дзяржаўнага камітэту стаў прызначацца прэзыдэнтам Беларусі[8].

21 лістапада 2001 г. А.Лукашэнка падпісаў Указ № 707 «Аб Камітэце па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў пры Савеце міністраў Рэспублікі Беларусь», якім стварыў Камітэт у якасьці правапераемніка Дзяржаўнага камітэту па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў Рэспублікі Беларусь[9]. 6 лютага 2002 г. Савет міністраў Беларусі зацьвердзіў Пастанову № 164 «Пытаньні Камітэта па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў пры Савеце міністраў Рэспублікі Беларусь», якой ухваліў Палажэньне аб Камітэце[10].

5 траўня 2006 г. А.Лукашэнка падпісаў Указ № 289 «Аб структуры Ўрада Рэспублікі Беларусь», паводле 2-га артыкула якога заснаваў «пасаду Ўпаўнаважанага па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў, які падначальваецца Ўраду Рэспублікі Беларусь. Для забесьпячэньня яго дзейнасьці ствараецца апарат на базе Камітэта па справах рэлігіяў і нацыянальнасцяў пры Савеце міністраў Рэспублікі Беларусь»[11]. 15 ліпеня 2006 г. Савет міністраў Беларусі ўхваліў Пастанову № 891 «Аб зацьвярджэньні Палажэньня аб Упаўнаважаным па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў і яго апараце»[3].

Кіраўнікі

  • Аляксей Жыльскі (16 жніўня 1991[12] — 22 студзеня 1997)
  • Аляксандар Білык (22 студзеня 1997 — 1 лістапада 2001)
  • Станіслаў Буко (27 лістапада 2001[13] — 29 сьнежня 2005)
  • Леанід Гуляка (29 сьнежня 2005 — 21 сьнежня 2020)
  • Аляксандар Румак (з 21 сьнежня 2020)
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads