Леанід Гуляка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Леані́д Па́ўлавіч Гуля́ка (1949; в. Межная Слабада Клецкага раёну, цяпер Беларусь) — дзяржаўны дзяяч Беларусі. Быў міністрам культуры Беларусі (2000—2005). З 27 кастрычніка 2006 г. Упаўнаважаны па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў (са сьнежня 2005 г. старшыня Камітэту па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў).
Remove ads
Працоўная дзейнасьць
У 1973—1977 гадох працаваў старшым інспэктарам, памочнікам міністра культуры Беларусі. У 1977—1992 гг. — у Апараце Савету міністраў. У 1992—1994 гг. — намесьнік міністра культуры Рэспублікі Беларусь. У 1994—2000 гг. працаваў у Апараце Савету міністраў Рэспублікі Беларусь: загаднік сакратарыяту намесьніка прэм’ер-міністра, начальнік управы адукацыі, навукі, культуры, аховы здароўя і сацыяльнай абароны, начальнік управы сацыяльна-культурнай палітыкі[1].
Remove ads
Упаўнаважаны па справах рэлігіяў
27 лістапада 2020 году падпісаў папярэджаньне Беларускай праваслаўнай царкве (БПЦ), у якім зьвярнуў увагу на абавязак выконваць 16-ы артыкул Канстытуцыі Беларусі, паводле якога «забараняецца дзейнасьць рэлігійных арганізацыяў, іх органаў і прадстаўнікоў, накіраваная супраць сувэрэнітэту Рэспублікі Беларусь, яе канстытуцыйнага ладу». Пагатоў, упаўнаважаны па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў спаслаўся на 8-ы артыкул Закону Беларусі «Аб свабодзе сумленьня і рэлігійных арганізацыях», які забараняў правядзеньне ў храмах «мерапрыемстваў палітычнага характару, а таксама выступы і заклікі, якія абражаюць прадстаўнікоў органаў дзяржаўнай улады, службовых асобаў і асобных грамадзянаў». У папярэджаньні Леанід Гуляка напісаў, што можа зьвярнуцца ў суд з заявай аб пазбаўленьні рэлігійнага аб'яднаньня яго праўнага стану і права на існаваньне, калі БПЦ паўторыць «парушэньне» цягам году[2].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads