Упендра Махата

нэпальска-расейскі прадпрымальнік From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Др. Упендра Махата (па-нэпальску: उपेन्द्र महतो; нар. 1960) — нэпальскі прадпрымальнік, дыплямат. Ганаровы генэральны консул Каралеўства Нэпал у Рэспубліцы Беларусь, прэзыдэнт Расейска-нэпальскай палаты па камэрцыі і прамысловасьці[1].

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...

Скончыў Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію па спэцыяльнасьці «інжынэр-гідраэнэргетык», Міжнародную акадэмію інфармацыйных тэхналёгіяў (Менск).

У 2007 року атрымаў расейскую ўзнагароду «Прадпрымальнік году-2007», стаўшы першым замежнікам, уганараваным гэтай прэміяй. Таксама ў 2007 року быў кіраўніком Міжнароднай асацыяцыі выпускнікоў БНТУ[2].

Валодае акцыямі беларускіх кампаніяў «Сынтэз-Вікаш Інвэстмэнтс», «Амкадар», «BNK Holding» (праз групу даччыных прадпрыемстваў), «Альфа-банк» (мінарытарная доля) і мабільнага апэратара «Timeturns Holdings» (ліцэнзіі на разгортваньне мабільнае сувязі ў Нэпале, Камбоджы, Бурундзі, Сьеры-Леонэ, Танзаніі, Угандзе і ДР Конга). Мае актывы й нерухомасьць у Беларусі, Нэпале, Расеі, на Кіпры і ў іншых краінах[3].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads