Урад Аляксея Ганчарука
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Урад Аляксея Ганчарука («Урад тэхнакратаў»[1]) — 20-ы Кабінэт Міністраў Украіны, што быў сфармаваны 29 жніўня 2019 року пасьля ўступу ў паўнамоцтвы дэпутатаў Вярхоўнае Рады Ўкраіны IX скліканьня, абранае на пазачарговых выбарах 21 ліпеня.
Прэм’ер-міністрам быў прызначаны Аляксей Ганчарук 290 голасамі народных дэпутатаў[2]. Пэрсанальны склад Кабінэту міністраў быў зацьверджаны тым жа днём 281 голасам «за». «Супраць» прагаласавала фракцыя партыі «Эўрапейская Салідарнасьць» у поўным складзе[3]. Вярхоўная Рада даслала ўрад у адстаўку 4 сакавіка 2020 року[4]. Урад дзеяў цягам 6 месяцаў і 4 дзён, стаўшы такім чынам найменш трывалым урадам у гісторыі Ўкраіны.
Remove ads
Склад
Старшыня Кабінэту міністраў ды ягоныя намесьнікі
Міністры
У адрозьненьне ад папярэдняга ўраду, ва ўрадзе Ганчарука аб’яднаныя міністэрствы эканомікі й аґрарнае палітыкі, міністэрствы энэрґетыкі й экалёґіі, міністэрства ў справах вэтэранаў ды часова акупаваных тэрыторыяў ды ўнутрана перамешчаных асобаў, міністэрствы культуры, інфармацыйнае палітыкі ды моладзі ды спорту.
Міністэрства рэґіянальнага розьвітку было рэарґанізаванае ў Міністэрства розьвітку грамадаў ды тэрыторыяў Украіны.
Нанова было створанае міністэрства лічбовае трансфармацыі[5].
Remove ads
Прыватызацыя
Урад Ганчарука абвясьціў працяг «вялікае прыватызацыі»[6] У прыватнасьці плянуецца прыватызаваць[7]:.
- Одеський припортовий завод;
- «Центренерго»;
- Аб’яднаная горна-хімічная кампанія;
- «Прэзыдэнт Гатэль»;
- Фармкампанія «Індар»;
- «Тернопільобленерго»;
- «Запоріжжяобленерго»;
- «Харьківобленерго»;
- «Хмельницькобленерго»;
- «Миколаївобленерго»;
- Завод «Електротяжмаш»;
- «Азовмаш»;
- «Сумхімпром»;
- «Оріана»;
- «Украгролізинг».
Remove ads
Глядзіце таксама
- Адміністрацыйная рэформа ва Ўкраіне (2019)
- Програма та звіт уряду Гончарука (Архіў арыґіналу за 6 сакавіка 2020).
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads