Урад Дзяніса Шмыгаля

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Урад Дзяніса Шмыгаля — 21-ы Кабінэт Міністраў Украіны, што быў сфармаваны 4 сакавіка 2020 року пасьля адстаўкі Ўраду Аляксея Ганчарука.

Прэм’ер-міністрам прызначаны Дзяніс Шмыгаль 291 голасам народных дэпутатаў[1].

Падзеі

У новым урадзе падзяляюцца такія міністэрствы:

  • Міністэрства ў справах вэтэранаў ды па пытаньнях часова акупаваных тэрыторыяў
  • Міністэрства культуры, моладзі ды спорту

Першым рашэньнем Кабміну гэтага складу было рашэньне ўзмацніць апэратыўны штаб па змаганьні з каранавірусам[2].

Склад

Віцэпрэм’ер-міністры:

  • Аляксей Рэзьнікаў — віцэпрэм’ер-міністар
  • Міхайла Фёдараў — віцэпрэм’ер-міністар
  • Вадзім Прыстайка — віцэпрэм’ер-міністар па пытаньні эўраінтэґрацыі

Міністры:

Больш інфармацыі Пасада, Фота ...
Remove ads

Абвінавачваньні ў карупцыі

2 красавіка 2020 экс-міністар фінансаў Ігар Уманскі абвінаваціў старшыню Дзяржаўнае мытнае службы Максіма Няфёдава і старыню Дзяржаўнае падатковае службы Сяргея Вярланава ў тым, што празь іхнюю бязьдзейнасьць дзяржаўны бюджэт Украіны штомесяц не датрымлівае 5 млрд грн. У прыватнасьці, ён адзначыў, што паведаміў пра гэтыя факты Прэм’ер-міністра Дзяніса Шмыгаля[3]:

« Я прыходжу да яго, паказваю: «Глядзіце, мы тут цяпер плюшкамі гуляема, а гось — інфармацыя пра кожны месяц, і то толькі на „скрутках“ з ПДВ. Гэта ў сярэднім 5 мільярдаў у месяц недатрымлівае бюджэт». Як толькі я прыйшоў у Мінфін, мне хутка з усіх бакоў пачалі зьліваць інфармацыю — з расшыфраваньнямі, па кампаніях, па сумах. Дзе стартуюць, праз каго праганяюць, дзе выводзяць. І 5 мільярдаў — то толькі па ПДВ! Клімэнка зь Януковічам глядзяць і кажуць: «Млінцу, а што, так можна было?». »

[4][5]

24 красавіка 2020 былі звольненыя старшыня Дзяржаўнае мытнае службы Максім Няфёдаў ды старшыня Дзяржаўнае падатковае службы Сяргей Вярланаў.

Глядзіце таксама

  • Save ФОП

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads