Урарту Ерэван

армянскі футбольны клюб зь Ерэвану From Wikipedia, the free encyclopedia

Урарту Ерэван
Remove ads

«Ура́рту» (па-армянску: Ակումբ) — армянскі футбольны клюб з гораду Ерэвану. Заснаваны ў 1992 годзе. Двухразовы чэмпіён Армэніі (2014, 2023) і чатырохразовы ўладальнік Кубка Армэніі (1992, 2007, 2016, 2023). Раней меў назву «Бананц».

Хуткія факты Поўная назва, Заснаваны ...
Remove ads

Гісторыя

Клюб быў заснаваны пад імем «Бананц» Саркісам Ісраелянам 21 студзеня 1992 году ў горадзе Абавян, прадстаўляючы рэгіён Катайк. Першая назва была абраная на знак ушанаваньня назвы роднай вёскі прадпрымальніка цяпер вядомай як Баян. Паміж 1992 і 1995 гадамі клюб называўся «Бананц». У сэзоне 1992 году каманда здабыла першы Кубак Армэніі. У канцы пераходнага сэзону 1995 году «Бананц» перажыў фінансавы крызіс. Уладальнікі клюбу пастанавілі, што было бы лепш аб’яднаць клюб з «Катайкам» замест таго, каб закрываць праект. У 2001 годзе «Бананц» выйшаў з складу «Катайку» і з Абавяна перабраўся ў сталіцу Ерэван.

У пачатку 2003 году «Бананц» аб’яднаўся з сталічным «Спартаком», але здолеў захаваць сваю назву. Фактычна «Спартак» стаў моладзевай акадэміяй «Бананцу», а пазьней зьмяніў назву на «Бананц-2». Справы ўзьяднанай каманды былі былі скіраваныя на сур’ёзны лад, што адбілася на высокіх пазыцыях у турнірнай табліцы. Клюб стаў уладальнікам Кубка Армэніі ў 2007 годзе. У сэзонах 2008 і 2009 гадоў досьвед саступіў месца моладзі. Разам з двума ўкраінскімі гульцамі быў падпісаны кантракт з угандыйскім футбалістам зборнай Ноа Касуле.

У сьнежні 2009 году ў Ерэван дзеля перамоваў з кіраўніцтвам клюбу прыбыў Стэвіца Кузманоўскі. У студзені 2010 году Кузманоўскі падпісаў кантракт зь ерэванскім клюбам і з 11 чысла пачаў кіраваць камандай. У пляны клюбу ўвайшлі заваёва кубка і здабыцьцё залатых мэдалёў чэмпіянату Армэніі[2]. Аднак «Бананц» у апошнім кроку ў абодвух выпадках ня даў рады, застаўшыся ў баку ад залатых мэдалёў. «Бананц» прабіўся ў фінал кубка, дзе зазнаў паразу чэмпіёну «Пюніку» зь лікам 0:4[3]. Дзейнаму чэмпіёну «Бананц» саступіў у Супэркубку, а ў чэмпіянаце Армэніі, пасьля доўгага лідэрства, за некалькі тураў да заканчэньня чэмпіянату прагуляў у вочнай барацьбе таму ж «Пюніку» зь лікам 0:1, прычым адзіны мяч быў праведзены ў даданы час на 92-й хвіліне. У 2011 годзе Кузманоўскі быў звольнены з пасады, а ў сэзоне 2013—2014 гадоў клюб упершыню стаў чэмпіёнам краіны. У 2022 годзе каманду ачоліў расейскі адмысловец Дзьмітры Гунько[4]. Сэзон 2022—2023 гадоў аказаўся трыюмфальным, бо каманда стала чэмпіёнам краіны, а таксама ўзяла Кубак Армэніі.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads