Урмас От

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

У́рмас От (па-эстонску: Urmas Ott; 23 красавіка 1955, Отэпя, ЭССР, СССР — 17 кастрычніка 2008, Тарту, Эстонія) — савецкі й эстонскі сьпявак і тэлежурналіст.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Урмас От пачаў сваю кар’еру ў 1980-я на Эстонскім тэлебачаньні ў якасьці дыктара навінаснай праграмы «Актуальная камэра». У 1981—1983 паралельна з дыктарскай працай быў вядоўцам папулярнай музычнай перадачы «Азбука эстрады» (эст. «Estraaditähestik»).

Праславіўся напрыканцы 1980-х у эпоху перабудовы, працуючы вядоўцам папулярнай праграмы «Телевізыйнае знаёмства» (эст. «Teletutvus»; 1986—1993), якая трансьлявалася як па Эстонскім тэлебачаньні, так і па Цэнтральным тэлебачаньні СССР. У 1984 здымаўся ў фільме «Дзьве пары і самота» ў ролі Карла.

У 1992—1998 вёў перадачу «Карт-блянш» на Эстонскім тэлебачаньні, у 1998—1999 быў вядоўцам нізкі перадачаў-інтэрвію «Урмас От з…» на расейскім тэлеканале «РТР».

У 1998 перанёс першы інфаркт, а праз рок стаў выпадковай ахвярай злачыннага нападу на аўтастаянцы, падчас якога атрымаў 9 нажавых раненьняў.

У 2001 От вёў перадачу «Жнівеньскае сьвятло» (эст. «Augustivalgus») на Эстонскім тэлебачаньні.

У 2003—2004 выступаў у ролі камэнтатара ў перадачы «Найлепшыя шоў сьвету з Урмасам Отам» на расейскім тэлеканале REN-TV.

У 2003—2006 быў вядоўцам перадачы «Happy Hour» на прыватным эстонскім тэлеканале «Kanal-2», аднак быў вымушаны спыніць уласную тэлевізійную кар’еру з прычыны хваробы.

2 апошнія гады жыцьця Урмас От хварэў на лейкемію, аднак усутыч да апэрацыі не спыняў працы. З 2007 да чэрвеня 2008 року вёў перадачу «У межах прыстойнасьці» на расейскамоўным канале Эстонскага радыё Raadio 4.

Памёр ад інфаркту міякарду 17 кастрычніка 2008 у клініцы Тартускага ўнівэрсытэту, праз тыдзень па пасьпяховай апэрацыі па перасадцы касьцявога мозгу.

Урмас От ня быў жанаты і ня меў дзяцей.

Remove ads

Прэміі і ўзнагароды

  • Прэмія Саюзу журналістаў СССР за сэрыю перадачаў-інтэрвію «Тэлевізійнае знаёмства» (1988)
  • Кавалер Ордэна Белай зоркі 4-й ступені (2005)
  • «Гербавы знак Таліну» за заслугі ў разьвіцьці журналістыкі і нацыянальнай культуры (2008)

Бібліяграфія

Урмас От быў суўладальнікам выдавецтва SE&JS, якое выдала наступныя ягоныя кнігі:

  • «Плэйбэк» («Playback») (1994)
  • «Карт-блянш» («Carte Blanche») (1995) — складанка інтэрвію са знакамітасьцямі, якія аўтар браў у сваёй перадачы «Карт-блянш»
  • «Анкор! Нээме Ярві» («Encore! Neeme Järvi») (2001) — пра дырыгента Дэтройцкага сымфанічнага аркестра эстонца Нээме Ярві
  • «Сэплэйс» — асабістая кніга пра Эрыке Салумяэ (Isikuraamat Erika Salumäest «Surplace») (2002) — пра двухразовую алімпійскую чэмпіёнку па веласпорце і дэпутатцы эстонскага парлямэнту Эрыке Салумяэ
  • «Ан фас» — асабістая кніга пра Варда Румесэне (Isikuraamat Vardo Rumessenist «En face») (2002) — пра эстонскага піяніста, музыказнаўцу і палітыка Варда Румесэне
  • «Асмэры. У двайным люстэрку». («Asmerid. Topeltpeeglis») (2007).
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads