Усевалад Сьцебурака
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Усе́валад Мікала́евіч Сьцебура́ка (нар. 17 ліпеня 1981, Жлобін) — беларускі паэт, шоўмэн, тэлевядоўца. Ляўрэат прэміі «Залаты апостраф» (2004).
Remove ads
Жыцьцяпіс
Нарадзіўся ў сям’і дактароў Мікалая і Інэсы Сьцебуракаў. Малодшы брат — Анатоль Сьцебурака — беларускі гісторык, дацэнт БДУ. У дзяцінстве жыў у Жлобіне і вёсцы Амговічы Слуцкага раёну Менскай вобласьці. У 1990 годзе сям’я пераехала ў Вялейку, дзе атрымаў сярэднюю адукацыю ў гарадзкой гімназіі. Скончыў гістарычны факультэт БДПУ імя М. Танка ў 2003 годзе, асьпірантуру па спэцыяльнасьці «Гісторыя Беларусі» БДТУ ў 2006 годзе. З 1998 году жыве ў Менску.
Remove ads
Праца
Працаваў на пасадзе навуковага супрацоўніка ў Дзяржаўным музэі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь. У 2003—2010 гадах выкладаў гістарычныя дысцыпліны ў БДТУ і БДПУ. З 2012 году працуе ў ГА «Саюз беларускіх пісьменьнікаў» (ГА СБП). У 2012—2017 гг. на пасадзе памочніка старшыні, з сакавіка 2017 году — намесьнік старшыні ГА СБП [1].
З 2015 супрацоўнічае з тэлеканалам «Белсат» у якасьці вядучага праграмы «Размова» (2015—2019 гг.). З 2018 г. як вядучы і сцэнарыст працуе ў сатырычным праекце тэлеканала «Белсат» — «Хай так ТВ», што стаў пілётнай айчыннай вэрсіяй папулярнага фармату Late night show. У працы над першым у гісторыі беларускага тэлебачаньня вечаровым шоў таксама бяруць удзел многія вядомыя дзеячы культуры (кліпмэйкер Мацей Сабураў, бард Яўген Барышнікаў, актор Дзьмітры Есяневіч, Віталь Рыжкоў і інш.)
Як шоўмэн вядзе розныя культурныя мерапрыемствы, сярод якіх беларускія літаратурныя прэміі: «Дэбют» імя Максіма Багдановіча, «Лепшая паэтычная кніга года» імя Натальлі Арсеньневай, «Вершы на асфальце» імя Міхася Стральцова, прэзэнтацыі культурніцкай кампаніі Будзьма беларусамі і іншае[2]. Разам з народнай артысткай Рэспублікі Беларусь Зінаідай Бандарэнка вёў урачыстую частку вялікага сьвяточнага канцэрту «БНР-100» у Менску, 25 сакавіка 2018 году[3]. Неаднаразова працаваў вядоўцам на сьвяткаваньнх дзён нацыянальных культур Швэцыі і Польшчы ў Менску.
З 2017 году ўваходзіць у Раду ГА СБП і Вялікую Раду Згуртаваньня беларусаў сьвету «Бацькаўшчына»
Remove ads
Творчасьць
Пачаў друкавацца ў 1999 годзе на старонках «Нашай Нівы». Яго паэзія і проза зьяўлялася ў газэтах і альманахах: «Рэгіянальнай газэце», «Родзічах», «ЛіМ», «Літаратурная Беларусь», часопісах «Куфэрак Віленшчыны», «Дзеяслоў», ARCHE, у перакладзе на польскую мову ў часопісе «Pobocza», проза перакладалася таксама на ўкраінскую мову[4].
Ляўрэат прэміі «Залаты апостраф» часопісу «Дзеяслоў» у намінацыі «Лепшы дэбют» 2004 году. Прызэр Астравецкага паэтычнага слэму ў 2012 годзе[5]. Ляўрэат прэміі «Залаты апостраф» часопісу «Дзеяслоў» у намінацыі «Паэзія» 2022 году. Ляўрэат «Прэміі імя Міхася Стральцова» 2023 году[6]. Удзельнік шматлікіх літаратурных фэстаў: «Бязьмежжа» (Польшча), паэтычнага фэсту памяці імя Міхася Стральцова, памяці Анатоля Сыса, памяці Ніны Мацяш «Бабіна лета» (Беларусь) і інш. Браў удзел у папулярных паэтычных праектах: «Начная чытанка», «Галасы паэтаў», «Чорна-белыя вершы»[7]
Першая кніга вершаў і малой прозы «Крушня»[8] выйшла ў бібліятэчцы часопіса «Дзеяслоў», другая — «Бег па самаадчуваньні»[9] ў выдавецкай сэрыі «Кнігарня пісьменьніка». Трэцяя кніга вершаў «Сны дарог» (Менск, 2017 г.).
Шэраг вершаў паэта сталі песьнямі беларускіх музыкаў — менскага гурту «S°unduk» (Сундук)[10], магілёўскага гурта «Zatoczka»[11].
Сябра ГА «Саюз беларускіх пісьменьнікаў» з 2010 году.
Бібліяграфія
- Усевалад Сцебурака. Крушня. Вершы, проза. — Менск: Віктар Хурсік, 2006. — 120 с. — (Бібліятэка часопісу «Дзеяслоў» — Выпуск 3.). — 300 ас. — ISBN 985-6576-79-2
- Усевалад Сцебурака. Бег па самаадчуванні. Вершы, зацемкі. — Менск: Галіяфы, 2013. — 100 с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка» — Выпуск 39). — 300 ас. — ISBN 978-985-7021-07-9
- Усевалад Сцебурака. Вячэра з відам на “Дынама”. Выбраныя абразкі. // Дзеяслоў : Лiтаратурна-мастацкі часопіс. — 2013, лістапад—снежань. — № 6 (67). — С. 169—180.
- Усевалад Сцебурака. Бліжэй да зямлі. Вершы. // Дзеяслоў : Лiтаратурна-мастацкі часопіс. — 2016. — № 5 (84). — С. 183—188.
- Усевалад Сьцебурака. «Сны дарог». Вершы. — Менск: Кнігазбор, 2017. — 64 с. — 500 ас. — ISBN 978-985-7136-87-2
- Усевалад Сьцебурака. Сцебуракаў лёс. — Менск: Кнігазбор, 2022. — 300 с. — 250 ас. — ISBN 978-985-883-046-5
- Усевалад Сцебурака. Беларускія зоркі: вершы, пераклады, проза, эсэ. — Менск: Цымбераў Р. М., 2024. — 220 с. — ISBN 078-985-7303-70-0
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads