Дзяржаўны музэй гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь

From Wikipedia, the free encyclopedia

Дзяржаўны музэй гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь
Remove ads

Дзяржаўны музэй гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь. Заснаваны 23 сакавіка 1990 году[1].

Хуткія факты Філіі, Месцазнаходжаньне ...

Спачатку музэй месьціўся ў будынку па вуліцы Старавіленская, 14 (сёньня там знаходзіцца адна зь дзьвюх філіяў музэю — «Гасьцёўня Ўладзіслава Галубка»). У 2001 годзе музэй пераехаў у спэцыяльна адрэстаўраваны для яго будынак у Музычным завулку[1].

Музэй месьціцца ў гістарычным будынку, так званым «Доме масонаў». Рэстаўрацыя будынку працягвалася амаль дзесяць гадоў, у гэты час зьбіралі й экспанаты для будучага музэю[2].

Акрамя прагляду экспазыцыі ў музэі можна пабачыць лялечны спэктакль у батлейцы, таксама ладзяцца музычныя вечарыны.

Remove ads

Філіялы

Музэй мае 2 філіі: «Музэй гісторыі беларускага кіно» (вул. Сьвярдлова, 4) і «Гасьцёўня Ўладзіслава Галубка» (вул. Старавіленская, 14).

Калекцыі

Асноўны фонд музэю на канец 2010 году складаў больш за 25 000 адзінак захоўваньня, навукова-дапаможны — больш за 2500 адзінак. Агульная плошча экспазыцыі складае 362 м². Музэй мае 10 экспазыцыйных і адну выставачную залю[1].

Усе экспанаты падзяляюцца на калекцыі[1]:

  • музычныя інструмэнты
  • нотныя рукапісы
  • дакумэнтальныя матэрыялы
  • фатаздымкі й фотарэпрадукцыі
  • афішы й праграмы
  • выяўленчыя матэрыялы
  • фоназапісы
  • відэазапісы
  • рэдкія друкаваныя выданьні
  • мэмарыяльныя рэчы
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads