Усходняя Македонія і Тракія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Усходняя Македонія і Тракія (па-грэцку: Περιφέρεια Ανατολικής Μακεδονίας και Θράκης) — пэрыфэрыя, адміністрацыйная адзінка ў паўночна-ўсходняй частцы Грэцыі. Створана ў 1987 годзе згодна з Законам 1622/86 аб мясцовым самакіраваньні. Адміністрацыйны цэнтар вобласьці — горад Каматыні на (турэцкай і баўгарскай мовах вядомы таксама як Гюмюрджына). Плошча сучаснай вобласьці — 14 157 км².
Remove ads
Гісторыя
Цяперашняя адміністрацыйная адзінка амаль супадае з гісторыка-геаграфічнай вобласьцю Беламор'е, якая пасьля распаду Асманскай імпэрыі і пачатку тэрытарыяльнай экспансіі Баўгарыі належала апошняй да 1918 году і займала рэгіён Заходняй Фракіі і частку Македоніі паміж рэкамі Струма і Места.
Адміністрацыйны падзел
Пэрыфэрыя з 2011 году па праграме «Калікратыс»[1] падзялецца на 6 пэрыфэрыйных адзінак:
- Драма,
- Кавала,
- Радопі,
- Эўрас,
- Ксанты
- Тасос,
Насельніцтва
Насельніцтва — 608 182 чалавек (2011), зь якіх 83 % — грэкі-хрысьціяне і каля 17 % складаюць мусульмане турэцкага, баўгарскага, цыганскага і мэгленарумынскага паходжаньня.
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads