У пячоры горнага караля
Твор Эдварда Грыга From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«У пячо́ры го́рнага караля́» (па-нарвэску: I Dovregubbens hall) — урывак аркестравае музыкі кампазытара Эдварда Грыга для шостай сцэны другога акту Ібсэнавае п’есы «Пэр Гюнт». Уся мэлёдыя займае ня больш за 3 хвіліны, аднак (а можа быць і дзякуючы гэтаму) гэты ўрывак стаў вельмі пазнавальнай тэмай і быў аранжаваны шматлікімі выканаўцамі.
![]() |
|
||||
Патрэбная дапамога па праслухоўваньні гэтага файла? Зьвярніцеся да старонкі дапамогі. |
Твор выконваецца падчас уваходу асноўнага пэрсанажа п’есы, Пэра Гюнта, у «каралеўскую залю Старога з Доўрэ (горнага караля)», поўную прыдворных троляў, гномаў і гоблінаў.
Remove ads
Музыка

Тэма пачынаецца павольна і ціха ў ніжэйшых рэгістрах аркестра, выконваецца сьпярша на віялянчэлях, кантрабасах і фаготах. Праз пэўны час у тэму пакрысе ўплятаюцца адрозныя ўзыходзячыя ноты, але транспазаваныя на квінту ўверх (да фа-дыез мажору, дамінантнае функцыі), і дадаюцца іншыя інструмэнты.
Дзьве групы інструмэнтаў пачынаюць сыходзіцца і разыходзіцца на розных актавах, пакуль у выніку не «сутыкаюцца» на адным тоне. Тэмп паступова паскараецца да прэстысыма напрыканцы, а сама музыка становіцца гучнай і шалёнай.
Remove ads
Тэкст песьні ў «Пэр Гюнце»
|
|
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads