Фамалікан Віла-Нова-дзі-Фамалікан

партугальскі футбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia

Фамалікан Віла-Нова-дзі-Фамалікан
Remove ads

«Фамаліка́н» (па-партугальску: Famalicão) — партугальскі футбольны клюб з гораду Віла-Нова-дзі-Фамалікану. Заснаваны 21 жніўня 1931 году. Свае хатнія матчы ладзіць на Муніцыпальным стадыёне 22 чэрвеня, які здольны зьмясьціць крыху больш за 5 тысячаў гледачоў.

Хуткія факты Поўная назва, Заснаваны ...
Remove ads

Гісторыя

Клюб «Фамалікан» паўстаў 21 жніўня 1931 году, дзякуючы шасьці сябрам. Першы свой матч клюб зладзіў на сваім стадыёне Кампу да Бэрбэрыя супраць клюбу «Порту» ў 1932 годзе. Першапачаткова каманда гуляла ў зялёна-белых колерах, але дзеля ўсталяваньня партнэрскіх стасункаў з «Порту» клюбныя колеры былі зьмененыя на сіні і белы. Ад пачатку «Фамалікан» пачаў браць удзел у рэгіянальных спаборніцтвах. У сэзоне 1945—1946 гадоў, ачоленая вугорскім трэнэрам Янашам Саба, каманда дасягнула паўфіналу Кубка Партугаліі, дзе саступіла з буйным лікам 11:0 лісабонскаму «Спортынгу»[2]. У наступным сэзоне 1946—1947 гадоў «Фамалікан» браў удзел у найвышэйшым дывізіёне чэмпіянату Партугаліі, але ўтрымацца ня атрымалася. Наступнае ўзвышэньне да элітнага першынства адбылося на сэзон 1978—1979 гадоў, але клюб зноў ня даў рады ў першым жа розыгрышы. Даволі пасьпяховым можна лічыць пачатак 1990-х, калі «Фамалікан» зрэшты чатыры сэзоны спаборнічаў у Прымэйра-Лізе, але кожным разам фінішаваў у ніжняй частцы табліцы ля зоны вылету.

У 2000-х гадах «Фамалікан» прыйшоў у заняпад. Клюб апусьціўся ажно да рэгіянальных чэмпіянатаў, беручы ўдзел у першынстве футбольнае асацыяцыі Брагі ў 2008 годзе. Вяртаньне ў Другую лігу адбылося толькі праз 19 гадоў у траўні 2015 году. Росквіт клюбу пачаўся з набыцьцём на пачатку 2018—2019 гадоў 51% акцыяў клюбу ізраільскім бізнэсоўцам Айданам Афэрам, якому таксама належыць доля мадрыдзкага «Атлетыка»[3]. Клюб адразу жа прасунуўся ў Прымэйры. У студзені 2020 году «Фамалікан» пасьля гасьцявой перамогі над «Пасуш дзі Фэрэйра» зь лікам 1:0, другі раз з 1946 году прасунуўся да паўфіналу Кубка Партугаліі. У лютым клюб у першым матчы паўфіналу прагуляў «Бэнфіцы» зь лікам 3:2, пры гэтым пераможны гол лісабонцаў быў здабыты на апошніх хвілінах. Матчы ў адказ скончыўся ўнічыю зь лікам 1:1, дзякуючы чаму «Бэнфіка» рушыла ў фінал.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads