Фантамас (фільм, 1964)
фільм 1964 году From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Фантама́с»[5] (па-француску: Fantômas) — францускі камэдыйны фільм 1964 году рэжысэра Андрэ Юнэбэля. Галоўныя ролі выканалі Жан Марэ і Люі дэ Фюнэс. Гэта быў адказ Францыі на папулярнасьць фільмаў пра Джэймза Бонда, які ахапіў сьвет прыкладна ў той жа час. Гэта першы фільм з трылёгіі[6], які стаў надзвычай пасьпяховым у Эўропе, СССР і Японіі. Кінастужка нават набыла пэўную папулярнасьць у ЗША. Агульны тон фільмаў больш лёгкадумны, чым у арыгінальных раманах пра Фантамаса. Камісар Жуў, якога сыграў Люі дэ Фюнэс, у фільме стаў камэдыйным пэрсанажам, чым не падобны на свайго літаратурнага аналяга[7].
Remove ads
Сюжэт
Фантамас (Жан Марэ) — чалавек розных маскаваньняў. Ён часта выкарыстоўвае грым, каб пераўвасабляцца ў іншых людзей. Ён можа выдаваць сябе за каго заўгодна, выкарыстоўваючы мноства масак, і можа ствараць бясконцую блытаніну, стала зьмяняючы сваю зьнешнасьць. У той жа час журналіст Жэром Фандор (Жан Марэ) выдае артыкул у парыскай газэце, які зьмяшчае прыдуманае ім інтэрвію з Фантамасам. Гэта юшыць злодзея, і ён выкрадае Фандора, каб захалохаць небараку, пагражаючы забіць яго. Каб адпомсьціць, Фантамас скарыстаў свае выдатныя навычкі грыму, каб учыніць уражлівае злачынства, пераапрануўшыся пад Фандора. Калі камісар Жуў (Люі дэ Фюнэс) далучаецца да вышуку Фантамаса, злодзей, падобны на хамелеона, адразу ж зьдзяйсьняе злачынствы ў масцы камісара, чым прымушае паліцыянтаў арыштаваць Жува. У рэшце рэшт, Фандор, Жуў і дзяўчына Фандора Элен (Мілен Дэманжо) выходзяць на сьлед злачынцы, але ўсё адно не даюць рады ў ягоным арышце. Фантамасу ўдаецца ўцячы на падводным чоўне.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
