Фарнаканецкі валун
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Фарнаканецкі валун — геалягічны помнік прыроды рэспубліканскага значэньня. Разьмешчаны ў вёсцы Фарны Канец Шчучынскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Ахоўны статус нададзены ў 1994 годзе.
Remove ads
Апісаньне

На муроўцы ўсталяваны валун буйназярністага рудавата-белага граніту-гнэйсу. Даўжыня 3,9 м, шырыня 2,5 м, вышыня 1,8 м, у абводзе 10,3 м, аб’ём 9,3 м³, маса каля 25 т. Прынесены ледавіком каля 200 тысячаў гадоў назад са Скандынавіі. Побач з валуном каменная канапа, высечаная зь сярэднезярністага шэрага граніту (даўжыня 1,4 м, шырыня 0,9 м, вышыня 0,7 м) з датай яе стварэньня — 1823.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т.. — Мн.: 2003 Т. 16: Трыпалі — Хвіліна. — С. Фарнаканецкі валун.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads