Фартэпіяна Шапэна

From Wikipedia, the free encyclopedia

Фартэпіяна Шапэна
Remove ads

«Фартэпія́на Шапэ́на» (па-польску: Fortepian Szopena) — верш Цыпрыяна Каміля Норвіда, напісаны, верагодна, увосені 1863 году непасрэдна ў дні Студзеньскага паўстаньня і надрукаваны ў 1865 годзе ў «Зборніку навуковага таварыства польскай моладзі ў Парыжы». У другой палове 1865 году Норвід зрабіў новую рэдакцыю верша, які стаў перадапошнім, дзевяноста дзявятым творам у паэтычным зборніку «Vade-mecum».

Хуткія факты Жанр:, Аўтар: ...

Верш прысьвечаны юрысту і паэту Антонію Чайкоўскаму, які садзейнічаў выданьню твораў Цыпрыяна Норвіда ў Санкт-Пецярбургу. Падставай для напісаньня верша паслужыў разгром царскімі войскамі палаца Замойскіх у Варшаве, падчас якога было выкінутае на брук і разьбітае знакамітае фартэпіяна польскага кампазытара Фрыдэрыка Шапэна[1].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads