Фатас Бэчырай

чарнагорскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Фатас Бэчырай
Remove ads

Фа́тас Бэчыра́й (па-альбанску: Fatos Beqiraj; нар. 5 траўня 1988 году, Пэч, СФР Югаславія) — колішні чарнагорскі футбаліст альбанскага паходжаньня, нападнік нацыянальнай зборнай Чарнагорыі.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Пачаў кар’еру ў клюбе «Бэса» ў чэмпіянаце Косава, у 2008 годзе перайшоў у клюб чарнагорскай лігі «Будучнаст», зь якім стаў чэмпіёнам Чарнагорыі ў сэзоне 2007—2008 гадоў.

30 жніўня 2010 году гулец падпісаў кантракт з харвацкім клюбам «Дынама». У дэбютны сэзон забіў 8 мячоў у 22 сустрэчах, што дазволіла футбалісты стала атрымліваць запрашэньне ў склад нацыянальнай зборнай. Напачатку сэзону 2011—2012 гадоў Бэчырай ня мог адзначыцца ў васьмі матчах запар, аднак забіў свой першы гол у новым сэзоне ў матчы супраць «Карлавацу», які каманда скончыла перамогай зь лікам 5:0. Пасьля Фатас забіў у матчы кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў супраць швэдзкага «Мальмё». Ува ўнутраным першынстве нападнік з 17 верасьня па 18 лістапада ў 8 матчах адзначыўся 8 разоў. 22 лістапада ён адзнаыўся ў выязным матчы Лігі чэмпіёнаў супраць мадрыдзкага «Рэалу» на стадыёне «Сант’яга Бэрнабэў». Па сканчэньні чэмпіянату Бэчырай стаў лепшым бамбардзірам лігі з 15 галамі на сваім рахунку. У 2014 годзе выступаў за кітайскі клюб «Чанчунь Ятай», аднак асаблівых посьпехаў ня меў.

У студзені 2015 году Фатас падпісаў кантракт зь менскім «Дынама» ў статусе вольнага агента[4]. Пагадненьне разьлічана на 2 гады. У лютым 2016 году перайшоў у маскоўскае «Дынама»[5].

Міжнародная

З сакавіка 2009 году Бэчырай зьяўляецца гульцом нацыянальнай зборнай Чарнагорыі. Да 2015 году ў складзе нацыянальнай зборнай Чарнагорыі правёў 35 матчаў, дзе адзначыўся 3 галамі. Гулец таксама выказваў жаданьне выступаць за зборную Косава, калі яна будзе афіцыйна прызнаная і атрымае магчымасьць выступаць у турнірах пад эгідай УЭФА і ФІФА[6].

Remove ads

Дасягненьні

«Будачнаст»:

«Дынама» Загрэб:

«Дынама» Менск:

Статыстыка

Больш інфармацыі Клюб, Сэзон ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads