Фляран Бальмон
францускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Фляран Бальмон (па-француску: Florent Balmont; нар. 2 лютага 1980 году, Сэнт-Фуа-ле-Ліён, Францыя) — былы францускі футбаліст, які гуляў на пазыцыі цэнтральнага паўабаронцы.
Remove ads
Кар’ера
Фляран зьяўляецца выхаванцам футбольнай школы «Ліёну». 26 кастрычніка 2002 году, калі галоўным трэнэрам «Ліёну» быў Поль Ле Гуэн, дэбютаваў у матчы чэмпіянату Францыі супраць каманды «Аячча» ў гасьцёх, дзе ягоны клюб атрымаў перамогу зь лікам 1:0. Усяго за перашыя два сэзоны ў клюбе Фляран згуляў 11 матчаў. У 2003 годзе быў арандаваны ў «Тулюзай», дзе адыграў 34 матчы, ніводнага разу не забіўшы.
Улетку 2004 году правы на гульца выкупіла «Ніцца». Свой дэбютны матч за клюб з поўдня краіны Бальмон правёў 27 жніўня ў гульні супраць клюбу «Бастыя», якая скончылася зь лікам 1:1. Усяго на працягу чатырох сэзонаў гулец стала зьяўляўся ў асноўным складзе, згуляўшы за клюб 139 матчаў і забіўшы 4 мячы. У 2008 годзе перайшоў у склад «Лілю», стаўшы разам з клюбам у сэзоне 2010—2011 гадоў чэмпіёнам Францыі.
Remove ads
Дасягненьні
«Ліль»:
- Чэмпіён Францыі: 2011
- Уладальнік Кубка Францыі: 2011
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads