Ліль (футбольны клюб)

францускі футбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia

Ліль (футбольны клюб)
Remove ads

«Ліль» (па-француску: Lille) — францускі футбольны клюб з гораду Лілю. Заснаваны ў 1944 годзе ў выніку зьліцьця двух клюбаў «Алімпік Ліль» і «СК Фіў». Чатырохразовы чэмпіён Францыі (1946, 1954, 2011, 2021), шасьціразовы ўладальнік Кубка Францыі. Поўны назоў клюбу — Lille Olympique Sporting Club Lille Metropole.

Хуткія факты Поўная назва, Заснаваны ...

«Ліль» і «Рэд Стар» зьяўляюцца адзінымі францускімі клюбамі, якія запар тройчы перамагалі ў розыгрышы Кубка Францыі. У 2011 годзе клюб заваяваў Кубак Францыі й чэмпіёнам краіны[2]. Самым пасьпяховым пэрыядам «Лілю» былі дзесяцігодзьдзі з 1946—1956 гады, калі камандаў кіравалі Джордж Бэры й Андрэ Шаўва[3].

«Ліль» мае даўняе суперніцтва з суседзямі клюбам «Лянс», дэрбі паміж гэтымі двума клюбамі завецца Дэрбі-дзю-Нор. Ад 2016 году «Ліль» належыць Жерару Лопесу. У студзені 2002 году Мішэлю Сэйду, францускі бізнэсовец і кінапрадусар набытыў акцыі клюбу, а праз два гады набыў і кантрольны пакет.

Remove ads

Гісторыя

«Ліль» быў створаны 23 верасьня 1944 году ў выніку зьліцьця прафэсійных клюбаў «Алімпік Ліль» і «Фіў». Працэс перамоваў пачаўся ў 1939 годзе, але пасьля няўдалай спробы дамовіцца аб зьліцьці, «Алімпік» аб’яднаўся зь мясцовым клюбам «Iris Club Lillois». Аднак, з-за Другой сусьветнай вайны й адмены прафэсійнага футболу падчас дзеяньня рэжыму Вішы ў Францыі, клюб правёў большую частку гэтага пэрыяду ў аматарскіх лігах. У 1944 годзе клюб «Фіў», нарэшце, пагадзіўся на зьліцьцё. Тым ня менш, частка чальцоў аб’яднаньня, які прадстаўлялі інтарэсы клюбу «Iris Club Lillois» адмовіліся ад зьліцьця, бо ў выніку аб’яднаньне азначала, што клюбу прыйдзецца стаць прафэсіянальным. Рознагалосьсі паміж «Алімпікам» і «Iris Club» прывялі да расколу клюбаў. У выніку, арыгінальны «Алімпік Ліль» аб’яднаўся з клюбам «Фіў». Клюб быў першапачаткова быў названы «Stade Lillois» і гуляў пад гэтай назвай у двух таварыскіх матчах перад сэзонам 1944—1945 гадоў. 10 лістапада 1944 году, пасьля пасяджэньня дырэктараў, клюб зьмяніў сваю назву на клюб «Алімпік Ліль Спортынг Клюб» (франц. Lille Olympique Sporting Club). Такім чынам клюб захаваў назву першапачатковага клюбу «Алімпік», а таксама абрэвіятуру SC, якая мелася ў клюбу «Фіў». Пасьля гэтага былі прыняты хатнія чырвона-белыя колеры, як колеры «Алімпіку», і гасьцявы камплект сіняга колеру, як колеры клюбу «Фіў». Былы прэзыдэнт Люі Эно быў прызначаны першым прэзыдэнтам клюбу.

Пасьля вайны вярнуўся ў «Ліль» і прафэсійны футбол, клюб быўў адразу ўключаны ў Дывізіён 1. Эно запрасіў у клюб ангельца Джорджа Бэры, які ўзначаліў каманду, а таксама былі запрошаны некаторыя былыя гульцы абедзьвюх клюбаў «Фіў» і «Алімпіку», як то Жазэф Жадрэжак, Марсо Самэрлінк, Жуль Біго, Франсуа Бурбот, Жан Барат і Жан Ляшантр. Гульня гэтых футбалістаў прывяла «Ліль» да выхаду каманды ў фінал Кубка Францыі ў 1945 годзе. У фінале «Лілю» супрацьстаяў больш дасьведчаны супраціўнік сталічны клюб «Расінг», у выніку «Ліль» саступіў зь лікам 0:3. У першым сэзоне чэмпіянату Францыі пасьля вайны «Ліль» зьдзівіў многіх, здолеўшы ня толькі перамагчы ў лізе, але й у Кубку Францыі.

Remove ads

Дасягненьні

Склад

Актуальны на 17 жніўня 2025 году
Больш інфармацыі №, Пазыцыя ...

Гульцы

  • Эдэрзыту Антонію Машэду Лопіш (2016-2018)
  • Жазэф Жадрэжак (1944-1950)
  • Марсо Самэрлінк (1945-1957)
  • Жуль Біго (1943-1950)
  • Андрэ Шаўва (1932-1938; 1944-1945)
  • Жан Барат (1944-1953)
  • Жан Ван Гул (1953-1968)
  • Рэнэ Гардзьен (1959-1960)
  • Шарль Самой (1963-1974)
  • Жорж Пейрош (1965-1967)
  • Арно Дос Сантас (1977-1981)
  • Бруна Мэцу (1979-1981)
  • Рудзі Гарсія (1983-1988)
  • Патрык Калё (1995-2002)
Remove ads

Трэнэры

  • Джордж Бэры (1944-1946)
  • Андрэ Шаўва (1946-1958)
  • Жак Дэлапо (в.а., красавік 1959-1959)
  • Жуль Вэрдурэн (1959-1961)
  • Жан Барат (1961-1962)
  • Жан Ван Гул (в.а., 1962)
  • Гі Пуйтэвін (1962-1963)
  • Жуль Біго (1963-1966)
  • Жан Ван Гул (в.а., 1966)
  • Даніель Лянгран (1966-1969)
  • Жазэф Жадрэжак (1969-1970)
  • Рэнэ Гардзьен (1970-1973)
  • Жорж Пейрош (1973- лістапад 1976)
  • Шарль Самой (в.а., лістапад 1976-1977)
  • Жазэ Арыбас (1977-1982)
  • Арно Дос Сантас (1982-1984)
  • Жорж Гэлен (1984-1989)
  • Жак Сінтыні (1989-1991)
  • Мілан Дурычыч; Сінтыні (1991-1992)
  • Бруна Мэцу (1992 - люты 1993)
  • Генрык Касперчак (люты 1993 - чэрвень 1993)
  • П'ер Манкоўскі (1993-1994)
  • Жан Фэрнандэс (1994 - жнівень 1995)
  • Жан-Мішэль Кавальлі (жнівень 1995 - сакавік 1997)
  • Эрвэ Гат'е; Шарль Самой (сакавік 1997-1997)
  • Тэры Фражэ (1997 - верасень 1998)
  • Вахід Халілхаджыч (верасень 1998 - сьнежань 2001)
  • Бруна Баранчэлі (сьнежань 2001 - студзень 2002)
  • Вахід Халілхаджыч (студзень 2002 - чэрвень 2002)
  • Клёд Пюэль (2002-2008)
  • Рудзі Гарсія (2008-2013)
  • Рэнэ Жэрар (2013-2015)
  • Эрвэ Рэнар (25 мая 2015 - 11 лістапада 2015)
  • Патрык Калё (в.а., лістапад 2015)
  • Патрык Калё (в.а., лістапад 2016-люты 2017)
  • Марсэлё Б’ельса (2017)
  • Крыстоф Гальт’е (ад сьнежня 2017)
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads