Форэст Гамп
фільм 1994 году From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Фо́рэст Гамп» (па-ангельску: Forrest Gump) — дзявяты фільм рэжысэра Робэрта Зэмэкіса, які выйшаў на экраны ў 1994 годзе. Гэта найбольш пасьпяховы фільм рэжысэра, які быў прызнаны найлепшым згодна меркаваньня гледачоў (першае месца па зборах у 1994 годзе), так і сярод крытыкаў і прафэсійных кінэматаграфістаў (38 узнагарод, уключаючы прэмію «Оскар»).
У фільме галоўны герой — Форэст Гамп (сугучна з анг. forest gump, то бок «дурань зь лесу») з выдуманага гораду Грынбоў, штат Алабама. Па сюжэце, разумова адсталага Форэста жыцьцё як птушынае пяро праносіць праз найважнейшыя падзеі амэрыканскай гісторыі другой паловы XX стагодзьдзя. Але ён не губляецца і, дзякуючы сваім спартовым здольнасьцям, добраму характару і прышчэпленай маці незвычайнай жыцьцяўстойлівасьці, зьдзяйсьняе ваенныя подзьвігі, дамагаецца «амэрыканскай мары» і міжволі, уплывае на палітыку і культуру ЗША.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads