Фотасынтэз

From Wikipedia, the free encyclopedia

Фотасынтэз
Remove ads
Remove ads

Фотасы́нтэз (ад грэц. φωτο — «сьвятло» і σύνθεσις — «сынтэз») — працэс утварэньня арганічнага рэчыва з дыяксыда вуглярода і вады на сьвятле пры ўдзеле фотасынтэтычных пігмэнтаў асыміляцыі й фэрмэнтаў, як то хлярафіла ў расьлінаў, бактэрыёхлярафіл і бактэрыёрадапсін у бактэрыяў. Гэта адзін з самых важных біяхімічных працэсаў на Зямлі[1]. Гэты працэс падтрымлівае высокі ўзровень кіслароду ў атмасфэры й спрыяе павелічэньню колькасьці арганічнага вугляроду, павелічэньню масы арганічнага рэчыва за кошт неарганічнай матэрыі.

Thumb
Лісьцінка расьліны

Фотасынтэз адбываецца ў два этапы — этап сьвятла, гэтак званы этап зьмены энэргіі, у якім сьвятло паглынаецца й ягоная энэргія пераўтвараецца ў энэргію хімічных сувязяў і ў якасьці пабочнага прадукта вылучаецца кісларод, і цёмную фазу, гэтак званы этап зьмены фазы рэчыва, дзе энэргія хімічных сувязяў злучэньняў, якія ўтварыліся ў фазе сьвятла, выкарыстоўваюцца для сынтэзу арганічных злучэньняў. Абедзьве фазы адбываюцца адначасова й пры наяўнасьці сьвятла. Эфэктыўнасьць пераўтварэньня энэргіі сьвятла ў энэргію хімічных сувязяў вугляводаў складе 22—33%.

Фотасынтэз ёсьць адзіным працэсам у біясфэры, які прыводзіць да засваеньня энэргіі Сонца й забясьпечвае існаваньне як расьлінаў, гэтак і ўсіх гетэратрофных арганізмаў[2].

Remove ads

Крыніцы

Loading content...

Вонкавыя спасылкі

Loading content...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads