Француская катэдра

From Wikipedia, the free encyclopedia

Француская катэдра
Remove ads

Францу́ская ка́тэдра (па-нямецку: Französischer Dom) — распаўсюджаная назва францускай Рэфарматарскай царквы Фрыдрыхштату (па-нямецку: Französische Friedrichstadtkirche), разьмешчанай у бэрлінскім раёне Мітэ, на пляцы Жандармэнмаркт насупраць Нямецкай катэдры, адна з славутасьцяў гораду. Будынак называецца катэдрай, хаця тут ніколі не знаходзілася эпіскапская катэдра.

Славутасьць
Француская катэдра
Thumb
Краіна
МесцазнаходжаньнеМітэ
Каардынаты52°30′52″ пн. ш. 13°23′32″ у. д.
КанфэсіяЭвангельская царква Нямеччыны[d]
ЭпархіяЭвангельская царква Бэрліну, Брандэнбургу і Сылескай Верхняй Лужыцы[d] 
Архітэктурны стыльнэаклясыцызм
Аўтар праектуКарл фон Гонтард[d]
Дата заснаваньня1701
СтатусHeritage monument in Berlin[d]
Сайтfranzoesische-kirche.de (фр.)
Француская катэдра на мапе Нямеччыны
Thumb
Француская катэдра
Француская катэдра
Француская катэдра на Вікісховішчы

Люі Каяр і Абрагам Кеснэ пабудавалі першыя часткі царквы паміж 1701 і 1705 гадамі дзеля супольнасьці гугенотаў. У гэты час гугеноты складалі каля 25 адстокаў гарадзкога насельніцтва. Француская катэдра была створаная па ўзоры разбуранага гугеноцкага храму ў Сэн-Марыс, блізу Парыжу. У 1785 годзе Карл фон Гонтард зьмяніў царкву і пабудаваў прылеглую купалавую вежу, якая ў выніку дала царкве назву. Тэхнічна вежа ня ёсьць часткай царквы, і абодва будынкі маюць розных уладальнікаў. Вежа была пабудаваная дзеля ўпрыгожваньня ансамблю Жандармэнмаркту з ініцыятывы Фрыдрыха Вялікага. Нямецкая катэдра, аднак, на другім баку Жандармэнмаркта, складаецца з будынка царквы і вежы як адзінае цэлае.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads