Францішак Будзька

From Wikipedia, the free encyclopedia

Францішак Будзька
Remove ads

Франці́́шак Бу́дзька (23 студзеня 1884 году, в. Вознаўшчына, Вілейскі павет, Віленская губэрня, Расейская імпэрыя2 студзеня 1920 году, в. Янатруда на Полаччыне) — рымска-каталіцкі сьвятар, культурна-асьветны дзяяч, пісьменьнік, перакладчык.

Remove ads

Біяграфія

Скончыў народную вучэльню ў Будславе, затым Вілейскую павятовую вучэльню (1899). У 1901 годзе вытрымаў іспыт на званьне аптэкарскага вучня пры экзамэнацыйнай камісіі Пецярбурскай навучальнай акругі. У 1901—1905 гадох навучаўся ў Пецярбургу ў Магілёўскай духоўнай каталіцкай сэмінарыі, дзе пачаў перакладаць на беларускую мову рэлігійныя кнігі. Паводле зьвестак натхняла Франціска творчасьць выбітнага беларускага літаратара Францішка Багушэвіча. У 1906 годзе працягваў навучаньне ў Пецярбурскай Мітрапалітальнай духоўнай каталіцкай акадэміі. У 1907 годзе быў вымушаны адмовіцца ад далейшага навучаньня з-за цяжкага фінансавага становішча.

У 1907 годзе пасьвечаны ў сьвятары. Адзін з пачынальнікаў беларускага каталіцкага выдавецкага руху. Пераклаў з польскай мовы кнігі «Кароткі катахізм для прыспасабленьня дзяцей да першай Споведзі і Камуніі Святой» Роха Філяхоўскага, «Кароткая гісторыя сьвятая» Шустара і «Кароткае выясьненьне абрадаў Рымска-Каталіцкага касьцёлу» Банчкоўскага. Дазвол на друк на ўсе тры кнігі даў біскуп Стэфан Данісевіч. «Катахізм» быў надрукаваны ў 1907 годзе накладам 10 тысячаў асобнікаў. Астатнія два пераклады засталіся ў рукапісе.

З 9 студзеня 1908 году зьяўляўся вікарыем Полацкага касьцёлу. У 1912—1917 гадох жыў у Пецярбургу, дзе служыў вікарыем і вёў заняткі ў павятовай вучэльні пры касьцёле Сьвятога Станіслава. У 1911 годзе ксёндз Францішак Будзька выдаў па-беларуску пераклад кнігі Яна Урбана «Бл[аслаўлёны] Андрэй Баболя». Кніга выйшла ў віленскай друкарні Марціна Кухты. Да перакладзенага тэксту была далучаная паэма пра Баболю, якую, на думку літаратуразнаўцы Язэпа Янушкевіча, мог напісаць Янка Купала[1].

Матэрыяльна падтрымліваў выданьне першай беларускай каталіцкай газэты «Biełarus» (Вільня, 1913—1915). Пасьля 1917 году служыў у Полацкім дэканаце. Зьяўляўся чальцом арганізацыйнага камітэту і ўдзельнікам 1-га зьезду беларускага каталіцкага духавенства (Менск, 24—25.5.1917).

З усталяваньнем ва Ўсходняй Беларусі савецкай улады перасьледаваўся ворганамі бясьпекі. Памёр праз запаленьне лёгкіх. Месца пахаваньня невядомае.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads