Францішак Заблоцкі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Францішак Заблоцкі
Remove ads

Франці́шак Забло́цкі (па-польску: Franciszek Zabłocki; 2 студзеня 1752 — 10 верасьня 1821, Коньскаволя каля Пулаў) — польскі адукацыйны дзяяч, паэт, больш знакаміты як аўтар камэдыяў польскага асьветніцтва.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...

З 1774 году працаваў ў Камісіі народнай асьветы, пасьля — Таварыстве элемэнтарных кніжак і камісіі адукацыі Варты законаў. Удзельнічаў у паўстаньні Касьцюшкі. Па задушэньні паўстаньня выехаў да Рыму, дзе быў быў высьвечаны на ксяндза.

З 1798 году быў пробашчам у Гуры Пулаўскай, а з 1800 году — у Коньскаволі. Там апекаваўся псыхічна хворым паэтам Францішкам Дыянізім Князьнінам.

Аўтар больш за 50 камэдыяў, у якіх атакаваў сарматызм і адсталасьць. Перакладаў таксама творы зь іншых моваў.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads