Францішак Ксавэры Сапега
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Францішак Ксавэры Сапега (1741 або 1746 — 30 студзеня 1806 або 10 лютага 1808) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Апошні ваявода смаленскі (з 1791) і мерацкі (з 1793). Кавалер Ордэна Сьвятога Станіслава (1791).
Remove ads
Біяграфія
З коданскай лініі магнацкага роду Сапегаў гербу «Ліс», сын Ігнація і Ганны з Красіцкіх. Меў братоў Юзэфа і Каятана Міхала.
У 1750-я навучаўся ў Варшаве, па чым распачаў вайсковую кар’еру. У 1763 атрымаў званьне паручніка пяцігорскай харугві, а ў 1768 — яе палкоўніка.
Дзякуючы пратэкцыі Казімера Нестара Сапегі атрымаў пасаду ваяводы смаленскага. Непрыхільна паставіўся да Канстытуцыі 3 траўня.
Упершыню ажаніўся з Тэрэзай Суфчынскай (шлюб у 1768, роспуст да 1796), зь якой меў сыноў Януша Аляксандра, Мікалая, Паўла і Аляксандра, а таксама дачок Тэклю, Ганну Агнешку і Барбару. Другі раз пабраўся шлюбам з Касыльдай Залескай (у 1796). Пахавалі Ф. К. Сапегу ў Базаліі[6].
Remove ads
Крыніца
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads