Францішак Палацкі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Францішак Палацкі
Remove ads

Франці́шак Па́лацкі (па-чэску: František Palacký; 14 чэрвеня 1798, Годславіцэ, Маравія — 26 траўня 1876, Прага) — чэскі гісторык, літаратар, палітык і грамадзкі дзеяч.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...

Часта мянуецца «бацькам чэскай гістарыяграфіі». Найвышэйшае дасягненьне — «Гісторыя народу чэскага ў Чэхіі і Маравіі» ў 5 тамах (нямецкае выданьне — 1836—1876, чэскае выданьне — 1848—1876). Даведзеная да 1526 году. Як гістарыёграф прыналежыў да рамантычнай традыцыі.

Палацкі быў першым загадчыкам гістарычнага аддзелу Нацыянальнага музэю (1818—1841), з 1827 году па яго ініцыятыве музэй пачаў навуковыя публікацыі на чэскай мове.

Як палітык — прыхільнік і адзін з творцаў канцэпцыі аўстраславізму. Удзельнік рэвалюцыі 1848—1849 гадоў. Крах плянаў фэдэралістаў і імпрэза рэакцыі прымусілі яго ў 1852 годзе пакінуць палітыку.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads