Францішак Раўх
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Францішак Раўх (па-чэску: František Rauch; 4 лютага 1910, Пльзень — 1995) — чэскі піяніст.
Біяграфія
Сын ўладальніка фартэпіяннай крамы, скончыў адначасова школу камэрцыі ў Пльзені і Праскую кансэрваторыю, дзе сярод яго пэдагогаў быў Вітэзслаў Новак, чыі творы ў далейшым склалі асноўную частку рэпэртуару Раўха. Затым займаўся адкрыцьцём філіі вядомай фабрыкі музычных інструмэнтаў August Förster у горадзе Іржыкаў. Толькі ў 23 годзе пачаў кар’еру прафэсійнага музыкі. Быў вядомы, перш за ўсё, як выканаўца Шапэна, узначальваў чэхаславацкае шапэнаўскае таварыства. За выкананьне твораў Робэрта Шумана быў узнагароджаны Прэміяй Робэрта Шумана (1979). Запісаў каля 60 дыскаў. З 1939 года выкладаў у Праскай кансэрваторыі, сярод яго вучняў, у прыватнасьці, быў Пётар Эбэн.
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads