Франчэска Андрыёлі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Франчэска Андрыёлі (па-польску: Franciszek Andriolli, па-летувіску: Pranciškus Andriolis; 1794, Брэнтаніка ля Равэрэта(it), Трэнтына-Альта Адыджэ, Італія — травень 1861, Вільня) — мастак, жывапісец, скульптар італьянскага паходжаньня; бацька мастака-ілюстратара Міхала Эльвіра Андрыёлі.
Remove ads
Біяграфія
Служыў у арміі Напалеона, у чыне капітана ўдзельнічаў у паходзе на Расею (1812), трапіў у палон. Пасьля вызваленьня з палону ажаніўся на польцы і абгрунтаваўся ў Вільні. У 1827 прыняў расейскае падданства. У Віленскім унівэрсытэце атрымаў спэцыяльнасьць жывапісца і дэкаратара (1832). Вытрымаў іспыт у Віленскай губэрнскай гімназіі па спэцыяльнасьці настаўніка маляваньня павятовых вучэльняў і па рэкамэндацыі Беларускай вучэбнай акругі ад 16 студзеня 1839 году за яго працы: карціну алеем, чатыры малюнка алоўкам і малюнак тушшу, 7 красавіка 1839 году атрымаў дыплём настаўніка маляваньня ў Імпэратарскай Акадэміі мастацтваў у Санкт-Пецярбурзе.[1][2] Некаторы час выкладаў у Шаўлях у дваранскім вучылішчы.
Remove ads
Творчасьць
У 1830-я гады рэстаўраваў скульптуры і фрэскі ў каталіцкім катэдральным саборы ў Вільні. Аўтар скульптурных твораў: «Укрыжаваньне» для францішканскага касьцёла Ўшэсьця Сьвятой Дзевы Марыі ў Вільні, 1841; таксама скульптурнага дэкору ў касьцёле Сьвятога Яна Хрысьціцеля ў Біржах.[3][4]
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads