Фрыда Гурэвіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Фры́да Давы́даўна Гурэ́віч (рас. Фрида Давыдовна Гуревич; 1 студзеня 1912, Рыга — 8 верасьня 1988, Ленінград) — археоляг. Доктар гістарычных навук.
Remove ads
Біяграфія
З радзіны жыдоў-рамесьнікаў, якія паходзілі зь мястэчка Прэйляў (Інфлянты). У 1932 годзе скончыла Ленінградзкі дзяржаўны пэдагагічны інстытут. У 1937—1958 гадох працавала ў Інстытуце гісторыі матэрыяльнай культуры АН СССР. У 1937 годзе абараніла кандыдацкую дысэртацыю на тэму «Саксонское восстание 1073—1075 гг.». У нямецка-савецкую вайну жыла ў Татарстане і Ўзбэкістане. З 1959 году пачала працаваць у Ленінградзкім аддзеле Інстытуту археалёгіі АН СССР.
Муж — гісторык Уладзімер Рэвунянкоў. Дзеці: этнограф Алена Рэвунянкова і гісторык Н. Рэвунянкова
Remove ads
Навуковая дзейнасьць
Вывучала помнікі археалёгіі Панямоньня I-га тысячагодзьдзя — XIV ст.
У выніку вывучэньня старажытнага Наваградку, раскопак на яго пасадзе і дзядзінцы, а таксама на грунтавым і курганным могільніках (1956—1963, 1965—1978, 1984—1985 гады) давяла, што на старонкі летапісаў горад трапіў больш як на два стагодзьдзі пазьней сапраўднага ўзьнікненьня, што неўмацаваныя паселішчы ўзьніклі тут у сярэдзіне X стагодзьдзя — пачатку XI стагодзьдзя[1].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads