Фрытаўн
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Фрыта́ўн (па-ангельску: Freetown) — сталіца і самы вялікі горад Сьера-Леонэ, разьмешчаны на ўзьбярэжжы Атлянтычнага акіяна. Насельніцтва налічвае 1,07 млн чалавек.
Фрытаўн зьяўляецца буйным марскім портам, празь які ідзе амаль увесь экспарт-імпарт краіны. Прамысловасьць гораду таксама канцэнтруецца вакол порта, разьвіцьцё атрымала рыбапераапрацоўчая галіна, нафтапераапрацоўчая, і прадпрыемствы апрацоўкі дыямэнтаў.
Тэрыторыя сучаснага Фрытаўну была заселена ў 1787 годзе вызваленымі рабамі, якія прыбывалі з Паўночнай Амэрыкі. У 1792 годзе быў заснаваны сам горад. З 1808 да 1874 году Фрытаўн зьяўляўся сталіцай Брытанскай Заходняй Афрыкі. Падчас Другой сусьветнай вайны горад быў базай брытанскага вайсковага флёта.
У 1990-х гадах горад быў амаль поўнасьцю зруйнаваны падчас грамадзянскай вайны. У 1998 годзе Фрытаўн быў заняты міжнароднымі войскамі, якія спрабавалі вярнуць да ўлады прэзыдэнта Ахмада Кабу.
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads