Фрэнк Білінгс Кэлаг

From Wikipedia, the free encyclopedia

Фрэнк Білінгс Кэлаг
Remove ads

Фрэнк Бі́лінгс Кэ́лаг (па-ангельску: Frank Billings Kellogg; 22 сьнежня 1856, Патсдам, Нью-Ёрк — 21 сьнежня 1937) — амэрыканскі дзяржаўны дзяяч.

Хуткія факты дзяржаўны сакратар ЗША, Папярэднік ...
Remove ads

Біяграфія

Набыў вядомасьць дзякуючы справам супраць манаполіяў. У 1912 быў абраны старшынёй Амэрыканскай асацыяцыі адвакатаў. У 1916 г. быў абраны ў сэнат ЗША, але перавыбраньня ў 1922 г. не дамогся. У 1923 годзе быў накіраваны прэзыдэнтам Гардынгам на 5-ю Панамэрыканскую канфэрэнцыю ў Сант’яга (Чылі). У 1923—1925 пасол ЗША ў Вялікабрытаніі. У 1925 годзе прэзыдэнт Кулідж прызначыў яго Дзяржаўным сакратаром. На гэтай пасадзе больш за ўсё праславіўся падпісаньнем Пакта Брыяна-Кэлага. За гэта ў 1929 годзе быў узнагароджаны Нобэлеўскай прэміяй міру.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads